Хакеры злілі даныя 200+ млн карыстальнікаў Twitter — можна спампаваць бясплатна
У вольным доступе апынуліся персанальныя даныя больш як 200 млн карыстальнікаў Twitter, піша The Register са спасылкай на ІБ-спецыялістаў Privacy Affairs.

У базе ўтрымліваюцца лагіны, нікнэймы, даты стварэння акаўнтаў, колькасць падпісчыкаў і прывязаныя адрасы электроннай пошты. Гэта тая ж — толькі вычышчаная ад «паўторак» — база даных, пра ўцечку якой стала вядома ў снежні. Тады гаворка вялася пра 400 млн карыстальнікаў.
Але калі тады ўладальнік базы спрабаваў прадаць яе за $200 тысяч, то на гэты раз даныя даступныя для спампоўкі бясплатна ўсім ахвотным. Новая база важыць 63 Гб. У яе трапілі вядомыя людзі і арганізацыі, уключна з Дональдам Трампам, Сундарам Пічаі, SpaceX, НБА ЗША і СААЗ.
Выданне адзначае, што хоць у базе няма тэлефонных нумароў, фізічных адрасоў і пароляў, нават наяўнай інфармацыі дастаткова для нападаў з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі, фішынгу, доксінгу і рассылання спаму. Так, «зьлітыя» імэйлы можна сумяшчаць з іншай агульнадаступнай інфармацыяй і вызначаць асобу і лакацыю карыстальнікаў.
Як менавіта былі сабраныя даныя, у Privacy Affairs пакуль дакладна сказаць не могуць. Як мяркуецца — дзякуючы цяпер закрытай уразлівасці ў API сацсеткі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Точно бесплатно или может все так и за 8 кредитов?