HBO назваў імя распрацоўшчыка біткойна. Той адмаўляецца
Тэлеканал выпусціў дакументальны фільм, у якім расказаў пра паходжанне біткойнаў і назваў імя меркаванага распрацоўшчыка крыптавалюты.
Тэлеканал выпусціў дакументальны фільм, у якім расказаў пра паходжанне біткойнаў і назваў імя меркаванага распрацоўшчыка крыптавалюты.
Тэлеканал выпусціў дакументальны фільм, у якім расказаў пра паходжанне біткойнаў і назваў імя меркаванага распрацоўшчыка крыптавалюты.
Дакументальны фільм Money Electric: Тhe Bitcoin Mystery змяшчае інтэрв’ю з некалькімі людзьмі, звязанымі з біткойнам. Сярод іх — Адам Бэк, інвестар Роджэр Вер, крыптаэнтузіаст Самсон Мау і Пітэр Тод. Апошні — 39-гадовы канадскі распрацоўшчык, менавіта яго HBO называе сапраўдным стваральнікам біткойна, які хаваецца пад псеўданімам Сатошы Накамота.
Аўтар фільма Кален Хобак сцвярджае, што выдаткаваў гады на вывучэнне тэорый пра асобу Накамота і цяпер упэўнены ў тым, што гэта Пітэр Тод. Нібыта ў распрацоўшчыка хапае ведаў і навыкаў для ўзроўню стваральніка першай крыптавалюты. Тод сапраўды з іроніяй кажа на камеру «Я — Сатошы Накамота».
На GitHub Тод пазначаны як кансультант па прыкладной крыптаграфіі, які жыве ў Таронта. У LinkedIn яго месцам працы значацца звязаныя з крыптавалютай кампаніі Coinkite, Dark Wallet і Mastercoin. Аднак у інтэрв’ю CNN Тод катэгарычна адхіліў версію HBO. Распрацоўшчык дадаў, што дакументалка падвяргае яго жыццё небяспецы.
Сам Тод выказаў здагадку, што Накамота — гэта Адам Бэк. Раней часопіс Newsweek называў стваральнікам біткойна фізіка Дарыяна Накамота, The New York Times паказвала на вучонага Ніка Сабо. Аўстраліец Крэйг Райт сам абвясціў сябе Накамота, але затым у судзе адмовіўся ад сваіх слоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Правильно отпирается. Это был я.