Запусцілася новая бізнэс-сацсетка — гібрыд Instagram і LinkedIn
Учора адбыўся запуск Pineapple — новай бізнэс-сацсеткі, арыентаванай на зумераў. Праграма дазваляе моладзі наладжваць прафесійныя кантакты і ствараць «візуальныя профілі», у якіх можна наглядна расказаць пра сябе і сваю працу. Пакуль яна даступная толькі на iOS.
Учора адбыўся запуск Pineapple — новай бізнэс-сацсеткі, арыентаванай на зумераў. Праграма дазваляе моладзі наладжваць прафесійныя кантакты і ствараць «візуальныя профілі», у якіх можна наглядна расказаць пра сябе і сваю працу. Пакуль яна даступная толькі на iOS.
Pineapple была заснаваная ў 2020 годзе. Сацсетка прайшла бэта-тэставанне і цяпер налічвае 10 тысяч юзераў.
Паводле слоў 22-гадовага кафаўндара Pineapple Дэвіда Дайманда, астатнія дзелавыя пляцоўкі не даюць людзям яго пакалення ў поўнай меры раскрыць сябе. Таму ён вырашыў стварыць альтэрнатыву, якая не была б банальным джаббордам і служыла для нэтворкінгу, пошуку новых магчымасцей, а галоўнае — дазваляла ствараць вычарпальныя профілі.
Менавіта ў іх палягае асаблівасць праграмы, якую аўтары пазіцыянуюць як сумесь LinkedIn і Instagram. Мэта — дапамагчы іх уладальнікам наладжваць глыбокія і карысныя прафесійныя кантакты, расказваючы пра сябе, свой досвед і праекты ў візуальным фармаце а-ля сторыз. Гэта, напрыклад, пазбавіць карыстальнікаў неабходнасці ствараць сайты пад свае партфоліа.
Яшчэ адзін важны кампанент Pineapple — «супольнасці», дзе можна знаходзіць аднадумцаў у самых розных галінах ад венчурных інвестыцый да маркетынгу і дызайну. Карыстальнікам бачны спіс удзельнікаў супольнасцей і з імі можна заканэкціцца. У супольнасцях ёсць галіны для гутарак на асобныя тэмы — «джэмы», а таксама старонка пошуку людзей, супольнасцей і джэмаў.
Але, паводле слоў стваральнікаў, калі на LinkedIn карыстальнікі часта прыходзяць у пошуку ментараў, то Pineapple больш заточаны пад зносіны з аднагодкамі і пошук людзей для пэт-праектаў. Таксама Pineapple ў меншай ступені пра вядзенне працоўнай біяграфіі і «культуру мітусні». Праграма выдатна падыдзе тым, хто знаходзіцца на пачатку кар’ернага шляху, лічаць распрацоўшчыкі.
Цяпер каманда прапрацоўвае манетызацыю, а пасля яе ўкаранення зоймецца пошукам спосабаў заробку для карыстальнікаў, напрыклад, праз падпіскі на навучальны кантэнт. Таксама Pineapple хоча супрацоўнічаць з кампаніямі — яны ў перспектыве маглі б хайрыць проста на платформе.
Pineapple прыцягнула $1,1 млн у перадпасяўным раўндзе ў красавіку. У платформу сярод іншых уклаліся віцэ-прэзідэнт па прадуктах Google Брэдлі Харавіц і экс-віцэ-прэзідэнт па дызайне Facebook Джулі Чжоў. Сродкі пайшлі на даследаванні і распрацоўку, а таксама найманне людзей на ключавыя пазіцыі. У найбліжэйшы час стартап плануе правесці пасяўны раўнд збору інвестыцый.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Какой, какой?