Супрацоўнікі Google атрымалі Нобелеўскую прэмію па хіміі
Сёлета Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі навукоўцам, якія займаюцца тэмай, вядомай як «праблема бялку». Двое з іх — Дэміс Хасабіс і Джон Джампер — працуюць у Google.

Хасабіс і Джампер стварылі АІ-мадэль AlphaFold2, якая змагла вырашыць праблему «50-гадовай даўніны» — яна прадказвае структуру бялкоў па амінакіслотнай паслядоўнасці з небывалай дакладнасцю амаль у 90%. Апошнімі гадамі яе шырока выкарыстоўваюць у біялагічных і медыцынскіх даследаваннях, у тым ліку ў пошуку лекаў. Таксама з дапамогай мадэлі распрацоўшчыкі змаглі вызначыць структуру некалькіх бялкоў каранавіруса.
Хасабіс заснаваў DeepMind у 2010 годзе разам з Шэйнам Легам і Мустафой Сулейманам. У 2014 годзе стартап купіла Alphabet больш чым за $500 млн. Цяпер Хасабіс узначальвае АІ-падраздзяленне DeepMind унутры Google. Джампер займае пасаду старшага навуковага супрацоўніка.
Трэцім лаўрэатам ганаровай прэміі стаў біяхімік і спецыяліст па вылічальнай біялогіі Дэвід Бэйкер за «камп’ютарны дызайн бялкоў».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.