Заснавальнік найбуйнейшага ў свеце чыпмэйкера лічыць, што глабалізацыі прыйшоў канец
«Бацька» тайваньскай паўправадніковай прамысловасці і заснавальнік найбуйнейшага ў свеце вытворцы чыпаў TSMC лічыць, што геапалітычныя ўзрушэнні моцна паўплывалі на стан галіны, а таксама што эра глабалізацыі і свабоднага гандлю незваротна сыходзіць.

«За мінулыя 27 гадоў паўправадніковая галіна стала сведкай … вялікіх перамен у геапалітычнай абстаноўцы ў свеце. Глабалізацыя практычна мёртвая, як і свабодны гандаль. Многія лічаць, што яны адродзяцца, але я сумняваюся, што гэта здарыцца», — адзначыў Морыс Чанг падчас выступу на імпрэзе ў арызонскім Фініксе ў аўторак. Яна была прысвечаная завозу першай партыі абсталявання на завод, які тут будуе TSMC.
Свой першы завод у ЗША кампанія пабудавала ў штаце Вашынгтон у 1995 годзе, праз 8 гадоў пасля свайго заснавання. Цяперашні праект абыдзецца ёй у $40 млрд. Сярод першых кліентаў завода ў Арызоне будуць Apple, AMD і Nvidia.
Між тым у галіне лічаць, што напружанне паміж ЗША і Кітаем падзеліць удзельнікаў глабальнага ланцужка паставак на два лагеры, паколькі праз спробу ЗША перашкодзіць Кітаю захапіць у ёй лідарства кампаніям накшталт TSMC становіцца даволі складана працаваць з заказчыкамі з азіяцкай краіны.
Ну понятно почему засылают. КНР планирует захватить тайвань и не скрывает это - военные учения, вторжение в их териториальные воды, воздушное пространство, захват пограничного острова, торговое эмбарго, прямые заявления Си на последнем сьезде что они планируют если что захватить силой. Вообще США и ЕС дали китаю все вытащили фактически из средневековья, не без своей выгоды конечно. Но вместо того что бы начать процесс позитивных трансформаций в кнр начинают развивать цифровую диктатуру, продолжают в наглгую воровать технологии с запада и копировать их у себя без соблюдения лицензии, заявляют о том что планирую стать мировым гегемоном. Как после этого должны себя вести США, ЕС и другие западные страны?)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 снежня 2022, 00:57
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.