Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

HP звальняе да 10% штату

На працягу наступных трох гадоў HP скароціць да 6 тысяч чалавек. Пра гэта кампанія абвясціла ў аўторак.

3 каментарыя
HP звальняе да 10% штату

На працягу наступных трох гадоў HP скароціць да 6 тысяч чалавек. Пра гэта кампанія абвясціла ў аўторак.

У рамках плана пад назваю Future Ready Transformation тэхнагігант плануе паменшыць свой глабальны штат на 4-6 тысяч чалавек да канца 2025 фінансавага года. Wzgth кампанія налічвае 61 тысячу супрацоўнікаў.

У выніку рэструктурызацыя абыдзецца HP у $1 млрд. Аднак у перыяд правядзення працэдуры кампанія разлічвае эканоміць дзякуючы ёй $1,4 млрд на год.

Напярэдадні HP выпусціла справаздачу за 4 квартал. Яе выручка за тры месяцы хоць і перасягнула чаканні інвестараў, але ў гадавых суадносінах на тле падзення спажывецкага попыту на камп’ютары і іншую тэхніку пасля пандэмійнага ўзлёту знізілася на 11% да $14,8 млрд.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

вот он оскал капитализма - выбросить всех на улицу. у нас предприятия если временные трудности имеют предоставляют дополнительный выходной в неделю

Anonymous
Anonymous React dev в United Federation of Planets
0

Если это сарказм, то аплодирую стоя 👏

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
5

У Пусси всегда сарказм :)