Колькі грошай трацяць на падпіскі беларусы — і што ў астатнім свеце
Аналітыкі Picodi вывучылі кошт самых папулярных забаўляльных сэрвісаў у 61 краіне свету і разлічылі суадносіны пакета з пяці падпісак і мясцовай сярэдняй зарплаты. У рэйтынг трапілі два папулярныя стрымінгавыя відэасэрвісы — Netflix і Amazon Prime Video, адзін музычны (Spotify), сэрвіс электронных і аўдыякніг Scribd і гульнявая падпіска Game Pass ад Microsoft.

У Беларусі набор улічаных анлайн-сэрвісаў адрозніваўся ад агульнасусветнага і ўключаў падпіску «Яндэкс Плюс», якая дае доступ да «КінаПошуку» і «Яндэкс Музыкі», Netflix, кніжны сэрвіс MyBook і гульнявую падпіску Game Pass.
Месячны кошт падпісак з гэтага набору выглядае так:
Агульны кошт пакета з 5 падпісак роўны 74,9 рубля ($29,5) на месяц, што складае 5,5% ад сярэднестатыстычнай заработнай платы ў 1360,5 рублёў. Паводле слоў аўтараў даследавання, намінальны кошт падпісак у Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі адносна нізкі, а доля выдаткаў на іх адная з самых маленькіх у свеце.
Сярод разгледжаных краін самая высокая цана за пакет падпісак выявілася ў Швейцарыі — яе жыхарам прыйшлося б штомесяц плаціць за яго $64,21. Другой паводле дарагоўлі краінай сталі ЗША ($60,45), за імі — Вялікабрытанія ($51,29). Аднак пры супастаўленні цэн з сярэднім заробкам сітуацыя мяняецца на карысць гэтых краін: для шараговага швейцарца пакет з пяці падпісак роўны ўсяго 1,2% ад зарплаты, для амерыканца — 1,5%, для брытанца — 2,2%.
Найтаннейшаму кошту падпісак магу парадавацца жыхары Індыі, Аргенціны і Турцыі: тут яны каштуюць $23,95, $23,36 і $16,78 адпаведна. Найбольш выгадныя суадносіны цэн на падпіскі і сярэдняй зарплаты зафіксаваныя ў ААЭ (0,9%), Аўстраліі (1%) і Швейцарыі (1,2%). Найменш выгодныя названыя пяць сэрвісаў для жыхароў Нігерыі, для якіх пакет абыдзецца ў 22,2% ад сярэдняй штомесячнай аплаты працы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.