Ключы бяспекі HTTPS аднаго з цэнтраў аказаліся лічбамі 4 і 56. Іх узламалі за секунду
У лічбавых сертыфікатаў індыйскай кампаніі eMudhra выявілі настолькі слабыя сакрэтныя ключы, што іх удалося падабраць менш чым за секунду. Гэта дазваляла ствараць падробленыя сертыфікаты сайтаў і патэнцыйна перахопліваць абаронены трафік.
У лічбавых сертыфікатаў індыйскай кампаніі eMudhra выявілі настолькі слабыя сакрэтныя ключы, што іх удалося падабраць менш чым за секунду. Гэта дазваляла ствараць падробленыя сертыфікаты сайтаў і патэнцыйна перахопліваць абаронены трафік.
У нармальных умовах закрыты ключ павінен змяшчаць выпадковае значэнне даўжынёй 384 біты, якое практычна немагчыма вылічыць па адкрытым ключы. У васьмі сертыфікатаў eMudhra закрытыя ключы аказаліся звычайнымі лічбамі: 4, 56, 66, 115, 155, 156, 230 і 237. Замест неверагодна складаных вылічэнняў даследчыкам было дастаткова праверыць усяго 255 варыянтаў.
«Адзін з закрытых ключоў eMudhra — гэта лічба 4. Не лічба, якая пачынаецца з чацвёркі, і не чацвёрка з некалькімі сотнямі выпадковых лічбаў пасля яе. Папросту 4», — напісаў спецыяліст па кібербяспецы Скот Хелм. Паводле яго словах, усе восем ключоў удалося аднавіць на звычайным наўтбуку менш чым за секунду.
З дапамогай такіх ключоў зламыснікі маглі падрабляць сертыфікаты іншых сайтаў. Гэта стварала рызыку перахопу дадзеных, калі той, хто атакаваў, атрымліваў магчымасць умяшацца ў злучэнне карыстальніка. Сертыфікаты выпусцілі яшчэ ў красавіку 2025 года. Гэта значыць, што патэнцыйная пагроза існавала каля 1,5 года.
Рызыка захоўваецца для праграм і прылад, якія не правяраюць водгук сертыфікатаў. Гэта датычыць некаторых серверных праграм, інструментаў каманднага радка, сістэм CI/CD і прылад інтэрнету рэчаў. Паводле Хелма, састарэлае абсталяванне можа працягваць давяраць такім сертыфікатам гадамі.
Google і Mozilla ўжо заблакавалі небяспечныя сертыфікаты ў Chrome і Firefox. Аднак некаторыя праграмы, серверы і прылады са старымі наладамі бяспекі могуць працягваць ім давяраць. Іх уладальнікам рэкамендуюць паставіць абнаўленні.
У eMudhra растлумачылі праблему памылкай пры генерацыі ключоў. Кампанія абвясціла пра сыход з міжнароднага рынку SSL/TLS-сертыфікатаў.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.