Мае інжынеры больш не хочуць папросту пісаць код: CEO Nvidia — пра будучыню распрацоўкі
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што інжынеры кампаніі ўсё менш займаюцца звычайным напісаннем кода і ўсё больш праектуюць агентныя сістэмы.
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што інжынеры кампаніі ўсё менш займаюцца звычайным напісаннем кода і ўсё больш праектуюць агентныя сістэмы.
Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг заявіў, што інжынеры кампаніі ўсё менш займаюцца звычайным напісаннем кода і ўсё больш праектуюць агентныя сістэмы.
«Гэтыя агентныя сістэмы — новыя навыкі, і цяпер у нас шмат інжынераў, якія ствараюць агентаў, — сказаў Хуанг. — Кожны мой інжынер аддае перавагу стварэнню агентаў, а не напісанню кода на Python».
Паводле Хуанга, традыцыйнае праграмаванне ўсё больш нагадвае набор тэксту, тады як новая задача інжынераў — праектаваць агентаў, тэсты, бэнчмаркі і ахоўныя абмежаванні. ШІ павінен браць на сябе рутынную частку працы, а чалавек — наладжваць сістэму так, каб яна магла выконваць задачы надзейна.
«Вы бераце ўсю сумную працу і спрабуеце прымусіць агента яе выканаць, — сказаў ён. — Для гэтага патрэбнае ўяўленне, крэатыўнасць і шмат тэхналогій».
Хуанг даўно выступае за масавае ўкараненне ШІ-асістэнтаў у кампаніях. Ён неаднаразова казаў, што Nvidia будзе выкарыстоўваць агентаў ва ўсіх падраздзяленнях, каб павышаць прадуктыўнасць супрацоўнікаў.
Пры гэтым кіраўнік Nvidia не згодны з тэзісам, што ШІ проста замяніць офісных работнікаў. На ягоную думку, развіццё ШІ стварае новыя задачы і новыя працоўныя месцы. «Аб’ём працы, які трэба зрабіць, каб укараніць ШІ ў свет, сапраўды неверагодны. Так што ён стварае мноства працоўных месцаў. І маім інжынерам гэта падабаецца», — лічыць эксперт.
Гэтая пазіцыя адрозніваецца ад больш трывожных прагнозаў іншых кіраўнікоў ШІ-кампаній. Напрыклад, кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэі і кіраўнік Amazon Энды Джэсі папярэджвалі, што ШІ можа скараціць частку офісных прафесій. Хуанг, насупраць, лічыць, што на першым этапе ШІ стварае велізарны попыт на спецыялістаў, якія змогуць укараняць, кантраляваць і паляпшаць такія сістэмы.



Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.