Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Huawei аддзеліць бізнэс у Беларусі і Расіі ад іншых краін СНД

Huawei Enterprise падзяліла карпаратыўнае падраздзяленне ў рэгіёне Еўразія на дзве часткі. Расійска-беларуская застанецца ў Маскве, а працу ў астатніх краінах СНД будзе курыраваць штаб-кватэра ў Бахрэйне. Пра гэта «Ведамасцям» расказалі дзве блізкія да кампаніі крыніцы.

Пакінуць каментарый

Некаторыя супрацоўнікі, якія адказваюць за развіццё бізнэсу ў Беларусі і Расіі, засталіся ў Маскве, яшчэ частка рэлакавалася ў Кітай. У Huawei адмовіліся ад каментароў.

Падраздзяленне Huawei Enterprise, якое працавала ў Расіі, займалася пастаўкай ІТ- і тэлекам-рашэнняў карпаратыўным заказчыкам таксама ў Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кыргызстан, Манголію, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан.

Выручка ўсяго напрамку Huawei Enterprise за 2021 год склала 102,4 млрд юаняў ($14,35 млрд), або 16,1% ад агульнай выручкі. Паводле ацэнкі Telecom Daily, выручка расійскай «дачкі» складае прыблізна 115-130 млрд RUB ($1,9-2,1 млрд), і Расія для Huawei Enterprise была прыярытэтным рынкам у плане грошай.

Гендырэктар Enterprise у Еўразіі яшчэ летам з’ехаў з Расіі па заканчэнні кантракта. На яго месца пакуль нікога не прызначылі. На думку крыніц выдання, расійскі штат скароцяць «да прытомнага функцыянавання».

Станам на чэрвень 2021 года ў беларускім падраздзяленні Huawei працавала прыкладна 200 супрацоўнікаў, каля 70% з іх — беларусы.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.