IBM стварыла інструмент для пераўтварэння кода на COBOL у Java
IBM распрацавала інструмент на аснове генератыўнага АІ для пераўтварэння кода на старажытнай мове COBOL у сучаснейшую Java, паведамляе The Register.

Навінка IBM называецца watsonx Code Assistant і пазіцыянуецца як сродак мадэрнізацыі софту, які састарваецца, але яшчэ выкарыстоўваецца. Інструмент будзе даступны карыстальнікам яе мэйнфрэймаў Z-серыі. Яго масавае распаўсюджванне пачнецца ў 4 квартале гэтага года.
COBOL з’явіўся больш за 60 гадоў таму, але створаныя на ім праграмы дагэтуль маюць крытычную важнасць і ўжываюцца кампаніямі і дзяржарганізацыямі ва ўсім свеце. Аднак COBOL-праграмістаў — людзей, якія здольныя падтрымліваць іх, — засталося не так шмат. Watsonx Code Assistant дапаможа распрацоўшчыкам выявіць код, які больш за ўсё мае патрэбу ў апгрэйдзе, паскорыць яго пераўтварэнне ў Java і спросціць падтрымку такога софту.
Па словах экспертаў, дасведчаныя COBOL распрацоўшчыкі могуць прэтэндаваць на адныя з самых высокіх заробкаў у галіне. Запатрабаванасць такіх спецыялістаў узляцела на пачатку пандэміі, калі на фоне звальненняў у ЗША ад нагрузкі паваліліся сістэмы страхавання па беспрацоўі. Тады, тры гады таму, IBM сама запусціла экспрэс-курсы па COBOL. Па некаторых ацэнках, цяпер у свеце выкарыстоўваецца 775-850 млрд радкоў кода на гэтай мове праграмавання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.