Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ідзіце. К. Чорту»: Маск паслаў рэкламадаўцаў, якія зладзілі байкот X

Пасля байкоту буйных рэкламадаўцаў сацсеткі Ілану Маску давялося прынесці публічныя прабачэнні за сваю падтрымку антысеміцкіх пастоў і нават наведаць Ізраіль. Цяпер ён абражае рэкламадаўцаў.

2 каментарыя

Паводле звестак Bloomberg, на канферэнцыі DealBook у Нью-Ёрку выступ Маска быў вельмі эмацыйным. Ён пракаментаваў сыход рэкламадаўцаў з пляцоўкі: «Калі гэта да чаго і прывядзе, то толькі да знішчэння кампаніі, і тады ўвесь свет будзе ведаць, што рэкламадаўцы яе забілі».

Бізнэсовец назваў гэты дэмарш спробай шантажу пры дапамозе грошай. Ён заявіў, што не будзе скакаць пад дудку рэкламадаўцаў у надзеі вярнуць сабе давер кампаній, якія абвясцілі байкот сацсеткі. «Хтосьці паспрабуе шантажаваць мяне рэкламай? Шантажаваць мяне грашыма? Ідзіце к чорту. Ідзіце. К. Чорту. Гэта зразумела?», — сказаў Маск.

Раней скандал выклікала яго адабрэнне антысеміцкіх пастоў, пасля чаго Маск здзейсніў паездку ў Ізраіль. Там мясцовыя ўлады паказалі яму наступствы нападаў ХАМАС 7 кастрычніка. Бізнэсовец падкрэсліў, што гэты візіт не быў актам дэманстрацыі раскаяння, бо планаваўся яшчэ да таго, як рэкламадаўцы пачалі байкатаваць X.

X подала «термоядерный» иск против исследователей которые распугали ее рекламодателей
X подала «термоядерный» иск против исследователей, которые распугали ее рекламодателей
По теме
X подала «термоядерный» иск против исследователей, которые распугали ее рекламодателей
Starship взлетел чтобы взорваться. Это успех или неудача для SpaceX?
Starship взлетел, чтобы взорваться. Это успех или неудача для SpaceX?
По теме
Starship взлетел, чтобы взорваться. Это успех или неудача для SpaceX?
ЕС не нравится что у X модераторов в разы меньше чем у других
ЕС не нравится, что у X модераторов в разы меньше, чем у других
По теме
ЕС не нравится, что у X модераторов в разы меньше, чем у других

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

some_fool
some_fool Строитель в Палки закончились LLC
3

Мне кажется, что "Go F*ck yourself" (в оригинале) и "Идите к черту" имеют немножко разный эмоциональный оттенок

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 лістапада 2023, 17:34

Anonymous
Anonymous
1

Сказано это было в адрес Боба Айгера, главы Диснея, который таки пытался шантажировать отказом от рекламы если Свиттер не прогнётся под их повесточные требования.
Маск конечно то ещё чудо, но тут он прав.