Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ельскі ўніверсітэт адхіліў студэнтку, якую ў ШІ-артыкуле абвінавацілі ў сувязі з тэрарызмам

У юрыдычнай школе Ельскага ўніверсітэта прапалестынскую актывістку Хелье Даўтагі адхілілі ад навучання пасля таго, як на яўрэйскім навінавым сайце яе абвінавацілі ў прыналежнасці да тэрарыстычнай групоўкі. Пра гэта паведамляе Gizmodo са спасылкай на New York Times. Нядаўна ўлады ЗША пачалі выкарыстоўваць тэхналогію для выяўлення замежных студэнтаў, якія сімпатызуюць групоўкам, прызнаным у краіне тэрарыстычнымі.

Пакінуць каментарый

Даўтагі заяўляе, што актыўна выступае за абарону правоў палестынцаў, але не ўваходзіць ні ў якую арганізацыю, якая знаходзіцца па-за законам у ЗША. Артыкул, які стаў прычынай яе пакарання, быў апублікаваны на сайце Jewish Onliner. Выснову пра сувязь дзяўчыны з тэрарызмам зрабілі на падставе таго, што яна прысутнічала на мерапрыемствах, якія спансавала прапалестынская сетка Samidoun. Летась яе ўключылі ў амерыканскі санкцыйны спіс за збор сродкаў для тэрарыстычнага «Народнага фронту вызвалення Палестыны».

На Jewish Onliner сцвярджаецца, што сайт выкарыстоўвае штучны інтэлект для напісання матэрыялаў, але не ўдакладняецца, як менавіта і ў якім маштабе. Gizmodo падкрэслівае, што ШІ часта дапускае фактычныя памылкі і «галюцынуе», то-бок проста прыдумляе «факты». Калі ён быў выкарыстаны як крыніца інфармацыі, якая легла ў аснову артыкула, паўстае пытанне: ці правяралі гэтыя дадзеныя?

Імёны аўтараў, каб пазбегнуць пераследу, сайт не публікуе. А вось Даўтагі і яе ўніверсітэт пасля выхаду артыкула падвергліся маштабнаму цкаванню ў сеціве.

Чытайце таксама
У ЗША выйграна першая справа аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google пакараны за тое, як пабудаваны іх платформы

Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце

Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ

Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.