Гульнявая кампанія прызначыла гендырэктарам бота. Акцыі выраслі на 10% за апошнія паўгода
У мінулым жніўні, яшчэ за некалькі месяцаў да таго, як інтэрнэт падарваў ChatGPT, кітайская гульнявая кампанія NetDragon Websoft зрабіла гендырэктарам сваёй «дачкі» Fujian «робата-гуманоіда на аснове АІ» на імя Танг Ю.
З таго часу акцыі NetDragon перасягнулі індэкс Hang Seng Index, у які ўваходзяць кампаніі, якія таргуюцца на Ганконгскай фондавай біржы. Яе каціроўкі за 6 месяцаў падняліся на 10%. Рынкавая капіталізацыя NetDragon складае $1,1 млрд.
Падчас анонсу кампанія заявіла, што бот павысіць эфектыўнасць прыняцця рашэнняў і кіравання рызыкамі, а таксама дапаможа стварыць справядлівыя і эфектыўныя ўмовы працы для супрацоўнікаў.
«Мы лічым, што за АІ будучыня карпаратыўнага менеджменту. Прызначэнне спадарыні Танг Ю адлюстроўвае нашае імкненне ўкараняць АІ для трансфармацыі таго, як функцыянуе наш бізнэс, і спрыяць нашаму далейшаму стратэгічнаму росту», — адзначаў у рэлізе кіраўнік праўлення NetDragon Дэджыян Лью, дадаючы, што кампанія будзе пашыраць выкарыстанне алгарытмаў і будаваць адкрытую, інтэрактыўную і празрыстую мадэль кіравання.
NetDragon была заснаваная ў 1999 годзе. Яна стварыла такія гульні, як Eudemons Online, Heroes Evolved і Conquer Online, а таксама першы ў Кітаі гульнявы анлайн-партал 17173.com.
Читать на dev.by