AI-генератар Midjourney запусціў вэб-праграму
Распрацоўшчыкі сэрвісу запусцілі вэб-праграму для генерацыі і рэдагавання выяў. Карыстальнікі атрымалі доступ да бясплатнага пробнага рэжыму.

Раней функцыі генерацыі і рэдагавання былі даступныя ў Discord. Карыстальнікам прыходзілася па чарзе адпраўляць некалькі запытаў, а самі функцыі былі рэалізаваныя ў выглядзе каманд чат-бота.
Цяпер у праграме можна адпраўляць запыты для генерацыі ў раздзеле Create. Побач з радком уводу ёсць кнопка налад, у якіх можна задаць памер выявы, выбраць мадэль і пазначыць стыль.
У бясплатнай версіі праграмы можна адправіць 25 запытаў, кожны запыт генеруе чатыры малюнкі. Для рэдагавання выніку ёсць спецыяльнае меню опцый.
У вэб-версіі Midjourney ёсць галерэя работ іншых аўтараў. У ёй можна праглядаць запыты, вынікі працы і параметры генерацыі. Матэрыялы можна капіяваць і выкарыстоўваць у сваіх працах.
Сэрвіс прапаноўвае чатыры тарыфныя планы: Basic ($10 на месяц), Standart ($30), Pro ($60) і Mega ($120).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.