Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

АІ-інструменты «Google Фота» стануць бясплатнымі для ўсіх

Некалькі функцый, раней даступных толькі на смартфонах Pixel і карыстальнікам з платнай падпіскай Google One, стануць даступнымі бясплатна ўсім карыстальнікам.

1 каментарый

Бясплатнымі стануць функцыі: Google Magic Eraser для выдалення лішніх аб’ектаў, Photo Unbur для павышэння яснасці размытых выяў, Portrait Light для змены крыніцы асвятлення на партрэтах ды іншыя інструменты. Ад 15 мая на працягу некалькіх тыдняў новыя магчымасці адкрыюцца карыстальнікам «Google Фота» пры ўмове, што смартфон знаходзіцца пад кіраваннем Android 8.0 або iOS 15 або свяжэйшай версіі, а таксама Chromebook з мінімум 3 Гбайт аператыўнай памяці і ChromeOS, пачынаючы ад версіі 118.

Даступным будзе папулярны рэдактар Magic Editor. Ён дазваляе выкарыстоўваць АІ для складанага рэдагавання фатаграфій, напрыклад, запаўнення пустотаў, змены размяшчэння аб’екта здымкі, праўкі пярэдняга і задняга планаў і г. д. На смартфонах пад кіраваннем iOS ёсць абмежаванне: карыстальнікі змогуць захаваць толькі 10 апрацаваных фота на месяц, далей прыйдзецца набыць падпіску Google One Premium.  Некаторыя функцыі, напрыклад, аб’яднанне некалькіх падобных фота ў адное — Best Take, застануцца даступнымі толькі на Pixel 8 і Pixel 8 Pro.

Малоизвестные браузеры теснят Apple и Google в ЕС
Малоизвестные браузеры теснят Apple и Google в ЕС 
По теме
Малоизвестные браузеры теснят Apple и Google в ЕС
Карыстальнікі Google Workspace атрымаюць галасавыя падказкі ў Gmail і ўкладкі ў «Дакументах»
Карыстальнікі Google Workspace атрымаюць галасавыя падказкі ў Gmail і ўкладкі ў «Дакументах»
Па тэме
Карыстальнікі Google Workspace атрымаюць галасавыя падказкі ў Gmail і ўкладкі ў «Дакументах»
Google падумвае зрабіць АІ-пошук платным
Google падумвае зрабіць АІ-пошук платным
Па тэме
Google падумвае зрабіць АІ-пошук платным

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Ну вот, пойду 15огг всё ерайсить