АІ выявіўся на 82% больш пераканаўчым у спрэчцы, чым чалавек

Навукоўцы з Політэхнічнай школы ў Лазане ацанілі здольнасць АІ-мадэлі да пераканання чалавека. Эксперымент паказаў, што нейрасеткі — майстэрскія спрачальнікі.

Пакінуць каментарый

Для эксперыменту даследчыкі прыцягнулі 820 валанцёраў, якіх апыталі на розныя тэмы. Затым навукоўцы папрасілі іх правесці серыю пяціхвілінных дэбатаў з іншымі добраахвотнікамі і нейрасеткай. Пасля дыскусій валанцёраў зноў апыталі, каб зафіксаваць змены іх пазіцый. У выніку першага этапу выявілася, што ў дыскусіях з іншымі людзьмі ўдзельнікі часцей за ўсё ўмацоўвалі свае пазіцыі, тады як GPT-4 выступіў у спрэчках на 21% паспяховей за людзей.

На другім этапе людзям і нейрасетцы далі дадатковую інфармацыю пра апанентаў, у тым ліку іх пол, узрост, расу, адукацыю, працоўны статус і палітычныя перакананні. Таксама іх праінструктавалі, як больш эфектыўна падрыхтаваць свае аргументы. У адрозненне ад людзей, якім дадатковая інфармацыя толькі ўскладніла задачу, штучны інтэлект перасягнуў жывых апанентаў у перакананні на 81,7%. Такім чынам навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў АІ велізарны патэнцыял пераканання.

Google разработала ИИ для проверки фактов у других ИИ 
По теме
Google разработала ИИ для проверки фактов у других ИИ
OpenAI открыла доступ к ChatGPT без регистрации
По теме
OpenAI открыла доступ к ChatGPT без регистрации
Чат-боты уничтожат Google? Почему пока рано говорить о победе ИИ 
По теме
Чат-боты уничтожат Google? Почему пока рано говорить о победе ИИ

Читать на dev.by