АІ-памочнік мабільнай Opera можа пераказваць старонкі браўзера
Мабільны браўзер атрымаў АІ-інструмент для хуткага азнаямлення са зместам вэб-старонак. Для выкарыстання функцыі неабходна абнавіць Opera да апошняй версіі.

Інструмент генеруе кароткае рэзюмэ доўгіх артыкулаў і паведамленняў і заснаваны на ўбудаваным у браўзер АІ-памочніку Aria. Карыстальніку трэба адкрыць любую старонку ў Opera, націснуць на тры кропкі ў правым верхнім куце і выбраць пункт «Зводка» побач з іконкай Aria.
Памочнік Aria быў інтэграваны ў браўзер Opera летась. Ён працуе як чат-бот і адказвае на пытанні карыстальнікаў. Нядаўна сэрвіс атрымаў магчымасць генераваць выявы на аснове тэкставых запытаў з выкарыстаннем тэхналогіі Imagen 2 вытворчасці Google.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.