Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

АІ-рашэнне мільярдэра з Крэмніевай даліны дапаможа размініраваць Украіну

Кампанія Palantir Technologies Пітэра Тыля будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект для дапамогі ў размініраванні Украіны. Пра яе партнёрства з Міністэрствам эканомікі краіны піша партал LIGA.net.

Пакінуць каментарый

Palantir спецыялізуецца на аналізе вялікіх масіваў даных. Адным з заснавальнікаў кампаніі з’яўляецца інвестар і бізнэсмен Пітэр Тыль, які на раннім этапе ўклаўся ў Facebook і стаяў ля вытокаў PayPal. У 2020 годзе Palantir выйшла на Нью-Ёркскую фондавую біржу. Сярод яе асноўных заказчыкаў — спецслужбы, напрыклад ЦРУ, інвестбанкі і хедж-фонды.

Ва Украіне Palantir будзе працаваць над гуманітарным размініраваннем. У яе задачы будзе ўваходзіць аблічбоўка аперацый і аўтаматызацыя працэсаў супрацьміннай дзейнасці, а таксама пашырэнне лічбавых магчымасцяў для каардынацыі вызвалення і ацэнкі зямель, вызначэнне прыярытэтаў рэгіёнаў і кіраванне рызыкамі пры размініраванні. Для прыняцця рашэнняў будзе выкарыстоўвацца асістэнт на базе АІ-платформы Palantir AIP.

Платформа будзе працаваць з вялікімі базамі даных ад структур, якія маюць дачыненне да размініравання: мясцовых уладаў, міністэрстваў і ведамстваў, аператараў супрацьміннай дзейнасці. Яна будзе аналізаваць інфармацыю і даваць рэкамендацыі па аптымізацыі гэтых працэсаў. Напрыклад, зможа параіць, як больш эфектыўна ачысціць канкрэтную тэрыторыю: з дапамогай новых метадаў размініравання накшталт дронаў або традыцыйнымі метадамі.

Мэтай ёсць размініраваць тэрыторыі хутчэй і пры меншых выдатках. Ва Украіне патэнцыйна забруджаныя 156 тысяч квадратных кіламетраў зямлі. У зоне рызыкі знаходзіцца больш за 6 млн чалавек.

Маск пракаментаваў наяўнасць тэрміналаў Starlink у расійцаў на вайне ва Украіне
Маск пракаментаваў наяўнасць тэрміналаў Starlink у расійцаў на вайне ва Украіне
Па тэме
Маск пракаментаваў наяўнасць тэрміналаў Starlink у расійцаў на вайне ва Украіне
Украінскія хакеры атакавалі «Бітрыкс24» — закранула расійскія гарады і Мінск
Украінскія хакеры атакавалі «Бітрыкс24» — закранула расійскія гарады і Мінск
Па тэме
Украінскія хакеры атакавалі «Бітрыкс24» — закранула расійскія гарады і Мінск

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.