Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі

Фітнес-стартап Zing Coach, створаны беларускай Таццянай Парфянюк, стаў афіцыйным партнёрам Пары Сэн-Жэрмен — самага тытулаванага футбольнага клуба Францыі. Пра гэта заснавальніца распавяла у LinkedIn. Угода дазволіць аплікацыі выйсці на вялізную фанацкую базу ПСЖ і падштурхнуць больш людзей займацца спортам.

Пакінуць каментарый

Клуб налічвае больш за 500 млн фанатаў па ўсім свеце. Цяпер ім стануць даступныя персаналізаваныя трэніроўкі ад Zing Coach, эксклюзіўныя парады ад трэнераў клуба, магчымасць параўноўваць свае поспехі з гульцамі мужчынскай і жаночай каманд і атрымліваць розныя прызы. ШІ ад Zing Coach будзе кастамізаваць карыстальніцкі досвед — ад планавання трэніровак да матывацыі — пад кожнага юзера.

У прэс-рэлізе адзначаецца, што траціна зямлян, нягледзячы на цікавасць да спорту, не хапае фізічнай актыўнасці. Калаб з Zing Coach закліканы разварушыць іх, даць адчуць, як трэніруюцца прафесіяналы, і дапамагчы весці больш здаровы лад жыцця.

Партнёрства заключана да 2027 года.

ШІ-стартап Zing з беларускімі каранямі назвалі найлепшай фітнес-аплікацыяй года

Па тэме

Чытайце таксама
Айцішнік стварыў Тэлеграм-бота для зносін са сваёй дзяўчынай. Навучаў на курсах для пікаперaў

4 каментарыя
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
LinkedIn пачне выдаваць сертыфікаты па вайб-кодынгу і ШІ-навыках

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.