IKEA адкрывае віртуальную краму ў Roblox і шукае супрацоўнікаў на аддаленую працу
Шведская кампанія рыхтуецца да адкрыцця паўнавартаснай віртуальнай крамы на гульнявой платформе Roblox. Супрацоўнікі будуць працаваць аддалена.

Віртуальная крама Тhe Co-Worker Game адкрыецца 24 чэрвеня. Сімулятар распрацавала шведская дызайнерская кампанія The Gang. Карыстальнікі змогуць уладкаваць свой дом і ў некаторых выпадках атрымаць за гэта грошы (у праекце даступныя некалькі платных роляў). Рытэйлер разлічвае, што геймеры лепш разбяруцца ў працы Ikea і задумаюцца аб працаўладкаванні.
Падаць заяўку на працу ў віртуальнай краме могуць грамадзяне Вялікабрытаніі і Ірландыі старэйшыя за 18 гадоў. Заяўкі прымаюць да 16 чэрвеня, сумоўі пройдуць ад 14 да 18 чэрвеня. Нанятым супрацоўнікам абяцаюць гнуткі графік, аддалены фармат і пагадзінную аплату (каля 15 еўра на гадзіну).
«Мы радыя стаць першым брэндам, які запускае аплачваную працу ў Roblox для дэманстрацыі нашай унікальнай філасофіі што да пабудовы кар’еры», — заявілі ў брытанскім офісе Ikea. Платформа існуе ад 2006 года, штодня яе наведваюць больш за 77 мільёнаў чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.