Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

Гендырэктар Tesla пачаў 2023 год з трапляння ў Кнігу рэкордаў Гінэса — што праўда, нагода не зусім вясёлая. Ілана Маска ўганаравалі месцам у ёй як чалавека, які страціў больш за ўсё грошай у гісторыі. Пра гэта складальнікі Кнігі паведамілі ў пятнічным рэлізе.

1 каментарый

Паводле даных Forbes, багацце Маска крыху больш ніж за год зменшылася на $183 млрд, паводле падлікаў Bloomberg — на $200 млрд. Таксама летась Маск саступіў званне найбагацейшага чалавека на планеце французскаму прадпрымальніку і кіраўніку групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy Бернару Арно.

На піку ў лістападзе 2021-га Bloomberg ацэньваў багацце амерыканскага бізнэсоўца ў $340 млрд. У асноўным яно складаецца з акцый Tesla, каціроўкі якой за мінулы год знізіліся на 65%. Падзенне, звязанае з сітуацыяй на электрамабільным рынку, пагоршыла ўгода Маска з Twitter — многія інвестары незадаволеныя яго захапленнем сацсеткай і тым, што ён стаў надаваць менш увагі аўтавытворцу.

Да Маска рэкорд па страчаным багацці належаў кіраўніку і заснавальніку японскага холдынгу Softbank Масаёшы Сону. У 2000 годзе ён «збяднеў» на $58,6 млрд.

Цяпер Forbes ацэньвае багацце Маска ў $143,8 млрд, Bloomberg — у $129 млрд.

5 мільярдэраў якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
5 мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
Па тэме
5 мільярдэраў, якія страцілі больш за ўсё грошай у 2022 годзе
The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года
The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года
Па тэме
The Guardian назваў найгоршых тэхналагічных СЕО года

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

"Потерял", ага. Примерно так же как он их приобрёл, только в обратную сторону - тупо поменялась цена принадлежащих ему акций.

Как же много народу не понимает разницу между собственно деньгами и капитализацией.