Індыйскі модуль «Чандраян-3» здзейсніў пасадку на Месяцы
Спускальны модуль з месяцаходам здзейсніў мяккую пасадку ў паўднёвай прыпалярнай зоне Месяца. Трансляцыя пасадкі вялася на Youtube.
Спускальны модуль з месяцаходам здзейсніў мяккую пасадку ў паўднёвай прыпалярнай зоне Месяца. Трансляцыя пасадкі вялася на Youtube.
Спускальны модуль з месяцаходам здзейсніў мяккую пасадку ў паўднёвай прыпалярнай зоне Месяца. Трансляцыя пасадкі вялася на Youtube.
Пасля спуску модуля Індыя стала чацвёртай краінай, якая здолела паспяхова пасадзіць касмічны апарат на паверхню спадарожніка. Мэта індыйскай місіі — адпрацоўка мяккай пасадкі, руху ровера на Месяцы і навуковыя эксперыменты. Месяцаход замерыць сейсмічную актыўнасць, вывучыць месяцовую паверхню і грунт. Паводле планаў апарат прапрацуе каля 14 зямных сутак.
Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў (ISRO) запусціла «Чандраян-3» у сярэдзіне ліпеня. Гэта трэцяя даследчая місія да Месяца. Першы модуль лятаў у 2008 годзе і працаваў на калямесяцовай арбіце. Другі модуль быў запушчаны ў 2019 годзе з пасадачнай платформай, аднак пры спробе высадзіцца апарат пацярпеў крушэнне.
Раней у жніўні Расія запусціла станцыю «Луна-25», апарат меўся адпрацаваць мяккую пасадку ў каляпалярнай вобласці спадарожніка і правесці даследаванні. Аднак расійскі модуль пацярпеў крушэнне, у «Раскосмасе» прычынай назвалі збой пры адключэнні рухавіка.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну всё, сейчас аналоговн*ты и ротоботы захлебнуться слюнями
чертвертой
:) https://google.com/search?q=%22чертвертой%22
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 жніўня 2023, 18:47
а России там нету в списке))
луна 25 совершила жест доброй воли, размазавшись о Луну, и таким образом освободила место для коллеги из Индии :)
Специальное Лунное Размазывание :)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 жніўня 2023, 19:28