Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Індыя запусціла місію для вывучэння Сонца

Індыя запусціла аўтаматычную станцыю па даследаванні Сонца Aditya-L1. Гэта другая касмічная місія краіны за год.

Пакінуць каментарый
Індыя запусціла місію для вывучэння Сонца

Індыя запусціла аўтаматычную станцыю па даследаванні Сонца Aditya-L1. Гэта другая касмічная місія краіны за год.

Ракета-носьбіт PSLV C57 са станцыяй на борце стартавала з касмадрома на востраве Шрыхарыкота ў Бенгальскім заліве. Сонечная абсерваторыя мае прабыць на калязямной арбіце 16 дзён, пасля яна за 110 дзён мае дасягнуць сонца. Мэта місіі — даследаванне храмасферы і кароны Сонца, вымярэнне магнітнага поля і патоку часціц.

На борце станцыі знаходзяцца сем прылад: чатыры для дыстанцыйнага зандзіравання і тры для назірання на месцы. Aditya-L1 — другая па ліку касмічная місія Індыі сёлета. Раней 14 ліпеня да Месяца запусцілі станцыю «Чандраян-3» з месяцаходам «Праг’ян» на борце. 23 жніўня «Чандраян-3» паспяхова села ў раёне паўднёвага полюса спадарожніка, дзе месяцаход вывучаў склад грунту ў пошуках вадзянога лёду.

Індыйскі месяцаход знайшоў на Месяцы серу металы і кісларод
Індыйскі месяцаход знайшоў на Месяцы серу, металы і кісларод
Па тэме
Індыйскі месяцаход знайшоў на Месяцы серу, металы і кісларод
Індыйскі месяцаход перадаў на Зямлю звесткі якія збянтэжылі навукоўцаў
Індыйскі месяцаход перадаў на Зямлю звесткі, якія збянтэжылі навукоўцаў
Па тэме
Індыйскі месяцаход перадаў на Зямлю звесткі, якія збянтэжылі навукоўцаў
Індыйскі месяцаход здзейсніў першую паездку па Месяцы
Індыйскі месяцаход здзейсніў першую паездку па Месяцы
Па тэме
Індыйскі месяцаход здзейсніў першую паездку па Месяцы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.