«Мы вас пачулі»: Meta адключыла генерацыю па чужых фота ў Instagram
Кампанія адключыла функцыю Instagram, якая дазваляла генераваць выявы на аснове фотаздымкаў з публічных акаўнтаў. Інструмент папрацаваў усяго некалькі дзён і быў выдалены пасля скаргаў карыстальнікаў.
Кампанія адключыла функцыю Instagram, якая дазваляла генераваць выявы на аснове фотаздымкаў з публічных акаўнтаў. Інструмент папрацаваў усяго некалькі дзён і быў выдалены пасля скаргаў карыстальнікаў.
Функцыя з’явілася разам з генератарам Muse Image: карыстальнік мог згадаць публічны акаўнт і выкарыстоўваць апублікаваныя там фотаздымкі як рэферэнс для стварэння новай выявы. Уладальнік акаўнта пры гэтым не атрымліваў апавяшчэння.
«Мы хацелі стварыць карысны творчы інструмент і даць людзям магчымасць кантраляваць, ці можна выкарыстоўваць іх публічны кантэнт такім чынам. Але мы пачулі водгукі пра тое, што функцыя не апраўдала чаканняў, таму яна больш недаступна», — заявіла Meta. Іншыя функцыі Muse Image, у тым рэдагаванне ўласных фотаздымкаў, застаюцца даступнымі.
Карыстальнікі крытыкавалі навіну прах рызыку для канфідэнцыяльнасці і магчымасці ствараць дыпфейкі без згоды чалавека. Многія пачалі распаўсюджваць інструкцыі па адключэнні функцыі.
Супраць інструмента таксама выступіў прафсаюз SAG-AFTRA, які прадстаўляе каля 160 тысяч работнікаў індустрыі забаваў і медыя.
«Любое выкарыстанне выяваў карыстальнікаў Instagram без відавочнай і заўважнай згоды недапушчальна. Гэта сур’ёзная памылка ў ацэнцы грамадскіх адносін да такіх тэхналогій і звязаных з імі рызык», — заявілі ў арганізацыі.
Буйное галівудскае агенцтва Creative Artists Agency, якое прадстаўляе акцёраў і іншых знакамітасцей, таксама раскрытыкавала функцыю. CAA запатрабавала, каб імя, выява, голас і творчыя працы чалавека нельга было выкарыстоўваць без яго задакументаванай згоды. У агенцтве лічаць, што інавацыі павінны даваць стваральнікам кантроль, а не перадаваць яго платформам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.