Instagram будзе прапаноўваць падлеткам выключыць тэлефон і класціся спаць
Сацсетка паказала новую функцыю, якая мае фармаваць усвядомленае спажыванне кантэнту ў падлеткаў, што любяць сядзець у тэлефоне дапазна.

Цяпер падлеткі, якія праглядаюць Reels або перапісваюцца ў раздзеле асабістых паведамленняў больш за 10 хвілін у позні час, атрымаюць апавяшчэнне з прапановай закрыць праграму і легчы спаць. Nighttime Nudges аўтаматычна з’явяцца ва ўліковых запісах падлеткаў, іх не атрымаецца адключыць.
Кампанія не ўдакладніла, ці закране змяненне ўсіх падлеткаў. Мэта з’яўлення функцыі — заахвоціць дзяцей, якія не карыстаюцца інструментамі кантролю часу, праведзенага ў сацсетках, закрываць праграмы на ноч. «Мы ведаем, што для маладых людзей сон асабліва важны», — заявілі ў адміністрацыі сацсеткі.
У сацсетцы таксама ёсць функцыя бацькоўскага кантролю і «ціхі рэжым», пры запуску якога ў праграме адключацца паведамленні, на асабістыя паведамленні сяброў і падпісчыкаў адпраўляюць аўтаматычныя адказы, што карыстальнік недаступны і заняты чымсьці іншым.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.