Instagram папрасіў прабачэння перад палесцінскімі карыстальнікамі — некаторым у біяграфіі памылкова дапісалі «тэрарыст»
Meta прынесла прабачэнні карыстальнікам Instagram, у чые біяграфіі пры аўтаматычным перакладзе дадаліся словы «палесцінскія тэрарысты», якіх не было ў арыгінале.
Meta прынесла прабачэнні карыстальнікам Instagram, у чые біяграфіі пры аўтаматычным перакладзе дадаліся словы «палесцінскія тэрарысты», якіх не было ў арыгінале.
На праблему звярнулі ўвагу ў TikTok. Адзін з карыстальнікаў паказаў сваё бія з Instagram, у якім утрымліваліся тры дэталі: слова «палесцінец» на англійскай, эмодзі палесцінскага сцяга і фраза «Аль-Хамду лі-Лях» на арабскай, выкарыстоўваная арабамі і мусульманамі для ўсхвалення Алаха.
Функцыя аўтаперакладу перадала на англійскую ўвесь радок як «Хвала Госпаду, палесцінскія тэрарысты змагаюцца за сваю свабоду» разам са сцягам. Калі пакінуць у бія толькі вокліч, прыбраўшы слова «палесцінец» і сцяг, пераклад на англійскую выглядаў бы як «Слава Госпаду».
Але нават калі кампанія «пафіксіла» памылку, змянілася няшмат. Арабская фраза ў арыгінальным бія стала перакладацца на англійскую як «Хвала Госпаду», а вось слова «палесцінец» з арабскай на англійскую ў аўтаперакладзе па-ранейшаму ператваралася ў «палесцінскія тэрарысты».
Пазней, у панядзелак, Meta адпісалася ў Х, што казус быў выкліканы багам і ён ужо выпраўлены.
Раней некаторыя карыстальнікі Instagram абвінавацілі сацсетку ў цэнзуры прапалесцінскіх пастоў і ценявым бане акаўнтаў, якія публікуюць кантэнт у падтрымку Палесціны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот как реальное Министерство Правды из 1984 выглядит.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2023, 15:30
Моё оценочное суждение - Идиоты