Instagram страціў чвэрць расійскіх карыстальнікаў, іх падабраў Telegram
Заблакаваная ў Расіі сацсетка працягвае губляць карыстальнікаў: сёлета аўдыторыя платформы скарацілася амаль на 25%.

Mediascope паведамляе, што па выніках кастрычніка месячная аўдыторыя Instagram склала 25,1 мільёна чалавек, што на чвэрць менш, ніж год таму, і ў 2,5 разы менш, ніж у 2021 годзе. Аўдыторыя Facebook у кастрычніку ўпала ў 2,3 разу: з 41,3 мільёна да 18 мільёнаў чалавек. Telegram наадварот нарошчвае карыстальнікаў: у кастрычніку аўдыторыя месенджара дасягнула 82,3 мільёна карыстальнікаў, павялічыўшыся на 15%.
«Укантакце» і «Аднакласнікі» замарудзілі рост. «УКантакце» за год нарасціла аўдыторыю на 5%, годам раней гэты паказчык быў 12%. Падобная статыстыка ў TikTok: за год аўдыторыя вырасла на 5,5% і дасягнула 67,6 мільёна карыстальнікаў. «Аднакласнікі» павялічылі ахоп на 1%.
Аналітыкі звязваюць падзенне статыстыкі Instagram з нязручнасцю падключэння праз VPN і міграцыяй папулярных блогераў у Telegram. Рост папулярнасці месенджара таксама звязаны са з’яўленнем новых функцый. Запаволенне дынамікі «Укантакце» тлумачаць тым, што сацсетка прыцягнула максімум аўдыторыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.