Instagram запускае Instants — знікаючыя здымкі без апрацоўкі
Сацыяльная сетка тэстуе новы фармат знікаючых фота Instants. Фармат разлічаны на хуткія, неадрэдагаваныя здымкі «тут і цяпер» у духу Snapchat і BeReal.

Ідэя сервісу — максімальна хутка зрабіць фота і адправіць яго сябрам. Загружаць здымкі з галерэі нельга: кантэнт ствараецца толькі праз убудаваную камеру. Рэдагавання, фільтраў і звыклых інструментаў апрацоўкі таксама няма — можна дадаць толькі подпіс.
Карыстальнік можа адправіць Instants блізкім сябрам ці ўзаемным падпісчыкам. Атрымальнікі могуць адрэагаваць эмоджы ці адказаць у дырэкце, але пасля прагляду фота знікае. Паводле дадзеных Instagram, такія здымкі таксама знікаюць праз 24 гадзіны, а скрыншоты і запіс экрана для іх заблакаваны.
Пры гэтым у аўтара фота захоўваюцца ў архіве да аднаго года. Пазней іх можна сабраць у recap і апублікаваць у сторыз. Калі карыстальнік перадумаў адразу пасля адпраўкі, ён можа скасаваць публікацыю да таго, як сябры ўбачаць здымак.
Instants ужо даступныя як функцыя ў дырэкце Instagram: адкрыць іх можна з папкі ўваходных паведамленняў, націснуўшы на значок са стосам фота ў правым ніжнім куце. Асобную праграму Instants кампанія тэстуе ў некаторых краінах на iOS і Android.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.