Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Intel абвінаваціла AMD у «продажы паўпраўды» і маніпуляцыях з назвамі чыпаў

Кампанія абвінаваціла канкурэнта ў «продажы паўпраўды» спажыўцам, якія нічога не падазраюць. AMD нібыта выкарыстоўвае састарэлую архітэктуру Zen 2 у некаторых са сваіх мабільных працэсараў серыі Ryzen 7000.

Пакінуць каментарый

Раней AMD увяла новую схему назвы працэсараў серыі: першая лічба адлюстроўвае мадэльны год, другая — сегмент, трэцяя — архітэктуру чыпа. Напрыклад, працэсар Ryzen 5 7520U можа падацца найноўшым прадуктам, але гэты чып заснаваны на састарэлай архітэктуры Zen 2, а не актуальнай Zen 4.

У сваёй прэзентацыі Intel на адным са слайдаў параўнала канкурэнта з прадаўцом «змяінага алею», намякаючы на нядобрасумленны маркетынг.  Пры гэтым Intel не стала кранацца ўласнай маркетынгавай стратэгіі ў дакуменце. Кампанія ўжо выдаліла прэзентацыю са свайго сайта пасля шуміхі, якая паднялася.

Пры гэтым сама Intel таксама маніпулюе назвамі ў вытворчасці чыпаў. Напрыклад, у 2021 годзе яна выпусціла Core i9-11900К, у якім было восем ядраў замест дзесяці ў папярэдняга чыпа з індэксам 10900К. Кампанія пазначала некалькі гадоў вытворчую тэхналогію як 14nm, 14nm+ і 14nm++, паколькі проста захрасла на этапе выпуску 14 нм чыпаў.

Nvidia и Intel переделывают чипы для китайского рынка чтобы не нарушать санкции
Nvidia и Intel переделывают чипы для китайского рынка, чтобы не нарушать санкции
По теме
Nvidia и Intel переделывают чипы для китайского рынка, чтобы не нарушать санкции
Intel замедлила свои процессоры по всему миру для борьбы с хакерами
Intel замедлила свои процессоры по всему миру для борьбы с хакерами
По теме
Intel замедлила свои процессоры по всему миру для борьбы с хакерами
Intel Labs показала нейросеть для создания 360-градусных панорамных изображений
Intel Labs показала нейросеть для создания 360-градусных панорамных изображений
По теме
Intel Labs показала нейросеть для создания 360-градусных панорамных изображений

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.