Intel дала справаздачу пра рэкордную квартальную страту
Intel у сераду дала справаздачу пра фінансавыя вынікі за 1 квартал 2023 года. Прыбытак на акцыю год да года скараціўся на 133%, ператварыўшыся ў страту, а выручка асела на 36%, паведамляе CNBC.
Intel у сераду дала справаздачу пра фінансавыя вынікі за 1 квартал 2023 года. Прыбытак на акцыю год да года скараціўся на 133%, ператварыўшыся ў страту, а выручка асела на 36%, паведамляе CNBC.
Страта на акцыю за справаздачны перыяд склала 4 цэнты супраць 15 цэнтаў, якія прагназавалі аналітыкі. Выручка выявілася крыху вышэйшай за чаканні: $11,7 млрд супраць $11,04 млрд, але ніжэйшай за $18,4 млрд год таму.
Чыстая страта чыпмэйкера па выніках квартала складае $2,8 млрд — аналагічны перыяд годам раней кампанія завяршыла ў плюсе ($8,1 млрд).
Як адзначае CNBC, у Intel пяты квартал запар падаюць продажы, і ўжо другі квартал запар яна спрацавала ў страту. Таксама гэта найбуйнейшая квартальная страта ў гісторыі кампаніі.
Ад пачатку года ейныя акцыі падаражэлі на 9%, але за апошнія 12 месяцаў каціроўкі знізіліся на 35%.
Некалькі гадоў таму Intel вырашыла будаваць новыя прадпрыемствы і выпускаць чыпы для іншых кампаній па перадаплаце. У 2026 году яна спадзяецца вырабляць не меней прасунутыя чыпы, ніж тайваньская TSMC, а таксама канкураваць з кастамнымі распрацоўкамі накшталт чыпаў Apple A-series для айфонаў. Intel адзначыла, што паспяхова рухаецца да рэалізацыі гэтага плана.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Начать делать арм и деньги телегами возить не судьба