Intel стварыла новую кампанію па генератыўным АІ
Intel запусціла незалежную кампанію, якая будзе займацца праграмным забеспячэннем на аснове генератыўнага штучнага інтэлекту, піша Reuters.

Гэта прыватная кампанія, якую назвалі Articul8 AI. Яна стане працягваць працу Intel над карпаратыўнай АІ-тэхналогіяй, якую тая вяла сумесна з Boston Consulting Group. У прыватнасці, пры дапамозе аднаго са сваіх суперкамп’ютараў Intel на базе оўпэнсорсных і хатніх напрацовак стварыла сістэму генератыўнага АІ для працы з выявамі і тэкстам. Пазней яна была мадыфікаваная для запуску ў дата-цэнтрах кансалтынгавай кампаніі і вырашэння яе задач па абароне прыватнасці і бяспекі.
Articul8 AI узначаліць былы віцэ-прэзідэнт Intel Арун Субраманіян. Кошту новага прадпрыемства кіраўніцтва Intel не раскрывае, як і тое, ці належыць ёй мажарытарная доля ў ім. Вядома толькі тое, што ў Articul8 AI будзе свая рада дырэктараў, а Intel будзе ў ліку акцыянераў. Яна ўжо заручылася падтрымкай DigitalBridge і іншых інвестараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.