Астраномы стварылі інтэрактыўную карту космасу — ад Зямлі да краю Сусвету
Астраномы з Універсітэта Джонса Хопкінса стварылі велізарную інтэрактыўную карту Сусвету. На ёй адзначанае становішча і колер 200 тысяч галактык, якія распасціраюцца ад нашай галактыкі Млечны Шлях да самага краю назіранага Сусвету. У аснову карты ляглі назіранні, зробленыя за 20 гадоў у рамках праекта «Слоўнаўскі лічбавы агляд неба» (SDSS). Праца закліканая даць звычайным людзям уяўленне пра тое, як выглядае і наколькі вялікі свет, у якім мы жывем.

Праца ў праекце SDSS нашмат шырэйшая за паказаную карту. У далейшым паводле назіранняў будзе створаны зорны атлас, які будзе ўключаць незлічоную колькасць зорак у розных маштабах. Карта, створаная астраномамі Брысам Менардзі і Мікітам Штаркманам, пачынаецца з нашай галактыкі і заканчваецца краем Сусвету — мяжой, пазначанай рэліктавым выпраменьваннем. Сусвет ёсць і за гэтым краем, але святло ад яго да нас яшчэ не дайшло.
Навукоўцы выбралі для візуалізацыі толькі сегмент назіранага намі Сусвету таўшчынёй 10 градусаў. Але нават ён дае ўяўленне пра маштаб і запаўненне прасторы зоркамі і галактыкамі на адлегласці да 13,7 млрд светлавых гадоў.
Кожная кропка на карце — гэта галактыка, у кожнай з якіх знаходзяцца мільярды зорак і іншых аб’ектаў. Арыентавацца ў карце галактык дапамагаюць колеры. Найбліжэйшыя да нас — бледна-блакітныя спіральныя галактыкі прыкладна ў 2 млрд светлавых гадоў ад Зямлі. Затым галактыкі пачынаюць жоўкнуць, паколькі на такім аддаленні нам застаюцца бачныя ў асноўным яркія эліптычныя галактыкі — хоць гэта не азначае, што там няма іншых.
На аддаленні 4-8 млрд светлавых гадоў карта чырванее. Гэта ўсё яшчэ эліптычныя галактыкі, але святло ад іх сыходзіць у чырвоную вобласць спектру за кошт эфекту пашырэння Сусвету (мы аддаляемся ад гэтых галактык). Затым карта зноў робіцца сіняй — на гэтым участку мы ўжо не адрозніваем галактык, а бачым квазары, якія выпраменьваюць святло пераважна ў бачным сінім дыяпазоне. Затым квазары чырванеюць, да чаго зноў жа прыводзіць эфект пашырэння Сусвету. Нарэшце, пасля мільярда гадоў апраметнай цемры назіранні ўпіраюцца ў мікрахвалевы фон. Далей зямныя прылады пракрасціся не ў змозе — святло з-па-за гэтай мяжы да нас яшчэ не дайшло.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.