У інтэрнэце скончыліся дадзеныя — распрацоўшчыкі ШІ скупляюць працоўныя чаты і запісы відэасустрэч
OpenAI, Anthropic ды іншыя кампаніі шукаюць новыя крыніцы дадзеных для навучання мадэляў. Асаблівую цікавасць выклікаюць лісты, Slack-перапіскі, запісы нарадаў і гісторыя працы з кодам — асабліва ў стартапаў перад продажам або закрыццём.
OpenAI, Anthropic ды іншыя кампаніі шукаюць новыя крыніцы дадзеных для навучання мадэляў. Асаблівую цікавасць выклікаюць лісты, Slack-перапіскі, запісы нарадаў і гісторыя працы з кодам — асабліва ў стартапаў перад продажам або закрыццём.
The Information паведамляе, што попыт расце на фоне таго, што даступных агульнадаступных тэкстаў з інтэрнэту становіцца недастаткова для далейшага маштабавання навучання. Кампаніі цікавяцца не толькі дакументамі, але і данымі пра тое, як супрацоўнікі ўзаемадзейнічаюць адно з адным: перапіскамі ў працоўных месенджарах, электроннай поштай, запісамі відэазванкоў, тыкетамі і гісторыяй змяненняў праграмнага кода.
Такія дадзеныя паказваюць, як людзі вырашаюць рэальныя працоўныя задачы: абмяркоўваюць фінансавыя паказчыкі, выпраўляюць памылкі ў праграмах, прымаюць рашэнні і тлумачаць калегам свае дзеянні. Гэта робіць карпаратыўныя архівы асабліва каштоўнымі для распрацоўшчыкаў ШІ-агентаў, якіх навучаюць выконваць шматэтапную працу замест карыстальніка.
На фоне попыту расце і рынак пасярэднікаў. Генеральны дырэктар брокера даных Protege Бобі Сэмюэлс расказаў, што аб’ём угодаў кампаніі вырас прыкладна з $30 мільёнаў у мінулым годзе як мінімум да $100 мільёнаў у 2026 годзе.
Асабліва прывабнымі становяцца дадзеныя стартапаў, якія рыхтуюцца закрыцца або перайсці да новага ўладальніка. Пасля падпісання пагаднення пра пакупку Warmly кампаніяй HubSpot стартап атрымаў чатыры прапановы аб продажы ўнутраных дадзеных. Патэнцыяльныя пакупнікі былі гатовы заплаціць да $300 тысяч за матэрыялы, якія ўключалі электронныя лісты і запісы працоўных сустрэч. Warmly ад угодаў адмовілася.
Па меры росту рынку ўзмацняюцца і рызыкі для канфідэнцыяльнасці. Прадаўцам неабходна выдаляць з масіваў персанальныя ды іншыя адчувальныя звесткі, не знішчаючы пры гэтым інфармацыю пра сам ход працы супрацоўнікаў. Кампаніі, якія займаюцца падрыхтоўкай такіх датасетаў, сцвярджаюць, што выкарыстоўваюць асобныя працэдуры ананімізацыі.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.