Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Інвестары: хайп вакол АІ становіцца вельмі падобны да бурбалкі даткомаў

Стыхійнае развіццё сферы штучнага інтэлекту можа скончыцца тым жа, што і бурбалка інтэрнэт-кампаній на мяжы тысячагоддзяў. Такое меркаванне выказаў дасведчаны ESG-інвестар Джэймс Пені ў гутарцы з Bloomberg.

4 каментарыя

«Кампаніям дастаткова проста згадаць слова „АІ“ у сваіх фінансавых справаздачах, каб іх акцыі падаражэлі. Гэта вельмі нагадвае тое, што адбывалася ў перыяд даткомаў», — адзначыў дырэктар па інвестыцыях у TAM Asset Management.

Бум даткомаў пачаўся пры канцы 1990-х, калі інвестары сталі масава ўліваць грошы ў інтэрнэт-кампаніі і іхнія каціроўкі ўзляцелі. Некаторыя, напрыклад, Amazon, паспяхова пераадолелі буру, але многія збанкрутавалі.

Паводле даных Банка Амерыкі, у адзін з тыдняў мая на фоне ажыятажу вакол АІ у тэхналагічныя фонды былі інвеставаныя рэкордныя $8,5 млрд. Паводле некаторых прагнозаў, аб’ём рынку генератыўнага АІ у 2032 годзе можа дасягнуць $1,3 трлн.

Узляцела колькасць вакансій для спецыялістаў па генератыўным АІ
Узляцела колькасць вакансій для спецыялістаў па генератыўным АІ
Па тэме
Узляцела колькасць вакансій для спецыялістаў па генератыўным АІ

Мінулага месяца вытворца чыпаў — у тым ліку для АІ-задач — Nvidia нясмела пагрукаўся ў «клуб трыльянераў», калі яго рынкавая капіталізацыя ненадоўга перавысіла $1 трлн на працягу гандлёвага дня, а днямі ўпэўнена асталяваўся ў ім. Каціроўкі кампаніі за гэты год выраслі больш як на 170% і, на думку аналітыкаў, працягнуць расці.

Нягледзячы на тое што цяпер у АІ-сферы можна зрабіць вялікія грошы, Пені мяркуе, што ўсё можа скласціся сумна, калі людзі не перастануць раздзімаць хайп вакол АІ-прадуктаў. Ад гэтага перасцерагае і гендырэктар OpenAI Сэм Альтман: ён лічыць, што інвестары занадта захапіліся тэмай.

«Я думаю, рынак трохі забягае наперад. Я схіляюся да таго, што яму давядзецца прытармазіць», — дадаў Пені, падкрэсліўшы небяспеку такіх высокіх тэмпаў росту рынку.

Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання
Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання
Па тэме
Лідары АІ-галіны параўналі рызыкі тэхналогіі з ядзернай вайной і заклікалі да рэгулявання

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
-1

Это очень напоминает то, что происходило в период доткомов

No sh*t, James.

Anonymous
Anonymous
-1

ESG-инвестор

ЛОЛ. Это ж такой огромный красный флажище...

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

у адзін з тыдняў мая

не май, а травень

0

OpenAI благодаря поддержке Microsoft выживет в любом случае. Более мелкие компании пойдут по миру с протянутой рукой. Одних купят, вторые закроются. Это нормальный хищный процесс "выживает сильнейший".

Хайп может прекратиться из-за нехватки денег. Без бабла на чистой бумаге продвинутый ИИ не построить. А с учётом разгорающегося на глазах экономического кризиса... Будет интересно, но сложно.