iOS 18 атрымае АІ для скарачэння тэкстаў і вэб-старонак
Кампанія рыхтуе істотныя абнаўленні ў новай версіі iOS. Яны закрануць стандартныя сістэмныя праграмы, такія як Safari, Spotlight і Siri. Сэрвісы атрымаюць падтрымку штучнага інтэлекту.

Apple плануе выкарыстоўваць уласныя распрацоўкі ў галіне генератыўнага АІ, каб зрабіць праграмы зручнейшымі. Асаблівая ўвага нададзеная канфідэнцыйнасці інфармацыі: усе апрацоўкі будуць адбывацца на прыладзе карыстальніка, што значна паскорыць працу функцый. Новыя функцыі заснаваныя на вялікай моўнай мадэлі Ajax.
Унутраныя тэсты кампаніі паказалі, што Ajax здольная апрацоўваць тэкст і ствараць рэзюмэ без падключэння да сервераў. Пры гэтым прасунутыя функцыі АІ, такія як стварэнне тэксту на запыт, усё яшчэ могуць запатрабаваць воблачнай апрацоўкі. Даследчыкі Apple распрацавалі тэхналогію, якая можа істотна сціскаць мадэль да значна меншага памеру.
Siri атрымае абнаўленне, якое дазволіць падсумаваць тэксты і аналізаваць дакументы проста на прыладзе. Гэта мае палепшыць функцыянальнасць сэрвісу без неабходнасці апрацоўкі даных у воблаку. АІ зможа прапанаваць некалькі варыянтаў тэксту, які можна хутка адправіць суразмоўцу.
Цяпер навукоўцы кампаніі занятыя распрацоўкай тэхналогіі, якая дазволіла б галасавому памочніку ўзаемадзейнічаць з карыстальнікам без традыцыйных прывітанняў, а інтуітыўна вызначаць, ці размаўляе ён з ім. Таксама ў ліку новаўвядзенняў — разумнае падсумаванне артыкулаў у Safari, палепшаны пошук у Spotlight, інтэграцыя Siri з праграмай Messages.
Раней СМІ паведамлялі, што Apple вядзе перамовы з Google і OpenAI аб патэнцыйным ліцэнзаванні іх інструментаў штучнага інтэлекту для выкарыстання ў сваёй АС. Чакаецца, што новая iOS 18 будзе паказаная на канферэнцыі для распрацоўшчыкаў WWDC у чэрвені гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.