Знікаючыя фота і відэа WhatsApp можна спампаваць. Meta прызнала ўразлівасць
Канфідэнцыйная функцыя «Прагляд адзін раз» выявілася не такой бяспечнай, як сцвярджала Meta.
Канфідэнцыйная функцыя «Прагляд адзін раз» выявілася не такой бяспечнай, як сцвярджала Meta.
Канфідэнцыйная функцыя «Прагляд адзін раз» выявілася не такой бяспечнай, як сцвярджала Meta.
Карыстальнік можа прагледзець адпраўленае фота або відэа праз праграму WhatsApp пры актывацыі гэтай функцыі толькі адзін раз. Захаванне, перасылка або скрыншот пры гэтым немагчымыя.
Спецыяліст па кібербяспецы Таль Беэры выявіў уразлівасць у гэтай функцыі, так як спасылка на медыяфайл відаць у кодзе старонкі і можа быць скапіяваная для спампоўкі даных.
«Адзінае, што можа быць горш за адсутнасць канфідэнцыйнасці, так гэта ілжывае пачуццё бяспекі, калі карыстальнікі вераць у прыватнасць пэўных функцый, хоць насамрэч ніякай прыватнасці няма», — заўважыў Беэры.
Спецыяліст апавясціў кампанію аб уразлівасці. У адказ Meta заявіла, што ўжо працуе над абнаўленнем функцыі ў вэб-версіі, і рэкамендавала карыстальнікам адпраўляць паведамленні з абмежаваным тэрмінам дзеяння «толькі тым, каму яны давяраюць».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.