ІТ-прадпрымальнік даплачваў супрацоўнікам $1000, каб жылі бліжэй да офіса і авертаймілі
ІТ-бізнэсовец Пітэр Ціль прапаноўваў супрацоўнікам штомесячны бонус $1000 за тое, каб яны жылі бліжэй да офіса. Пра гэта ў сваёй кнізе Paper Belt on Fire: the Fight for Progress in an Age of Ashesрасказаў венчурны інвестар Майкл Гібсан, які 5 гадоў працаваў на Ціля.

Паводле слоў Гібсана, мільярдэр жыў менш як у 400 метрах ад офіса ў Сан-Францыска і заахвочваў падначаленых, якія жылі ў радыусе паўмілі ад офіса. Бонус прадугледжваўся ў дапамогу да аплаты здымнага жытла.
Таксама такія супрацоўнікі з большай верагоднасцю заставаліся працаваць дапазна і, калі што, іх можна было выдраць на раптоўную нараду ў выходны дзень. Гібсан адзначае, што дзякуючы геаграфічнай блізкасці супрацоўнікі збіраліся разам у адных і тых жа барах пасля працы, каб выпіць і пабалбатаць, і лічыць бонус разумным з гэтага пункта гледжання.
Зрэшты, некаторыя кампаніі звяртаюцца па дапамогу не «перніка», а «бізуна» — напрыклад, Amazon. Яна схіляе да самавольнага звальнення супрацоўнікаў, якія не хочуць пераязджаць бліжэй да офіса і наведваць яго мінімум тры дні на тыдзень.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
15-minute city
Agenda 2030