ІТ-сістэма чыгункі Сан-Францыска пабудаваная на дыскетах, знаходзіцца на мяжы калапсу, але не будзе мяняцца найбліжэйшым дзесяцігоддзем
Сістэма кіравання цягнікамі Сан-Францыска дагэтуль працуе на састарэлых дыскетах. Аб тым, што ёй можа пагражаць сур’ёзны збой, занепакоіўся кіраўнік мясцовай транспартнай адміністрацыі SFMTA Джэфры Тамлін, піша Tom’s Hardware.

Згаданая ІТ-сістэма забяспечвае працу аднаго з найважнейшых кампанентаў інфраструктуры сусветнага цэнтра тэхналогій і інавацый. Яна была запушчаная ў 1998 годзе ў эпоху, калі, паводле слоў дырэктара SFMTA, «у камп’ютарах не было цвёрдых дыскаў». У сваёй заяве ён прамахнуўся на дзясятак гадоў, паколькі камп’ютары з HDD-дыскамі былі шырока распаўсюджаныя нават у хатніх ПК ужо на пачатку 1990-х, а пры канцы дзесяцігоддзя свой росквіт перажывалі не дыскеты, а CD-дыскі.
Словы кіраўніка SFMTA пра перыяд стварэння сістэмы выклікалі пытанні наконт таго, на якіх менавіта дыскетах яна грунтуецца. У відэарэпартажы ABC7 News некалькі разоў прамільгнулі адносна сучасныя 3,5-цалёвыя дыскеты, але таксама было агучана, што ў сістэме патрабуецца штодня абнаўляць па тры 5-цалёвыя дыскеты. Верагодна, гэта была агаворка і гаворка наўрад ці ішла апра яшчэ старажытнейшыя 5,25-цалёвыя дыскеты 40-гадовай даўніны, якія выкарыстоўваліся ў 1980-х.
Тамлін між тым заявіў, што цяперашняя сістэма кіравання цягнікамі функцыянуе ўжо 26 гадоў замест планаваных 20-25 гадоў. Ён запэўніў, што сістэма дагэтуль спраўная, але папярэдзіў, што «з кожным годам рызыка дэградацыі даных на дыскетах узрастае, і ў нейкі момант адбудзецца катастрафічны збой».
На стварэнне і ўкараненне новай такой сістэмы сыдзе каля дзесяці гадоў і сотні мільёнаў долараў. Падрадчык пакуль не знойдзены, і распрацоўка яшчэ не пачатая, але чыноўнікі плануюць заказаць комплексную сістэму для цягнікоў і метро Сан-Францыска і найбліжэйшых раёнаў.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
10 красавіка 2024, 13:19
-2
одного из важнейших компонентов инфраструктуры мирового центра технологий и инноваций.
Санфран ни разу не "мировой центр технологий и инноваций".
Вот совсем ни разу. Он печально известен совсем другим.
Если там вообще всё колом станет - всем будет пофигу.
Потому как реальный "центр технологий и инноваций" - Долина, находится в милях 50 южнее, и как раз там всё самое интересное.
Anonymous
10 красавіка 2024, 18:24
0
Ну и что. Походу народ совсем отупел в АйТи.
Apollo Guidance Computer. August 1966
Frequency 2.048 MHz
Memory 15-bit wordlength + 1-bit parity
2048 words RAM (magnetic-core memory)
36,864 words ROM (core rope memory)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Санфран ни разу не "мировой центр технологий и инноваций".
Вот совсем ни разу. Он печально известен совсем другим.
Если там вообще всё колом станет - всем будет пофигу.
Потому как реальный "центр технологий и инноваций" - Долина, находится в милях 50 южнее, и как раз там всё самое интересное.
Ну и что. Походу народ совсем отупел в АйТи.
Apollo Guidance Computer. August 1966
Frequency 2.048 MHz
Memory 15-bit wordlength + 1-bit parity
2048 words RAM (magnetic-core memory)
36,864 words ROM (core rope memory)
И все ok. Слетали и вернулись.
https://news.mit.edu/2016/scene-at-mit-margaret-hamilton-apollo-code-0817 и программа на бумаге