Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Італія спыніла выдачу «залатых» віз за інвестыцыі расійцам і беларусам

Італія больш не будзе выдаваць віз за інвестыцыі ў краіну грамадзянам Беларусі і Расіі, заўважыла выданне Altreconomia. На сайце праграмы Investor Visa for Italy сказана, што такое рашэнне прыняло Мінэканамразвіцця Італіі 14 ліпеня 2023 года ў адказ на леташнія рэкамендацыі Еўрасаюза.

1 каментарый

Ініцыятыва Investor Visa for Italy запрацавала ў 2017 годзе. Яна дазваляе знаходзіцца ў краіне два гады і атрымліваць падатковыя льготы і дае права праз пяць гадоў жыцця ў Італіі прэтэндаваць на ПМЖ, а яшчэ праз пяць — на грамадзянства.

Каб атрымаць візу, грамадзянін нееўрапейскай краіны мусіць выканаць адзін з крытэраў: укласці €250 тысяч у мясцовы інавацыйны стартап, €500 тысяч у італьянскую фірму з абмежаванай адказнасцю, €1 млн у сацыяльны праект або €2 млн у дзяржаблігацыі.

Расіяне ў 2021 годзе атрымалі пяць віз, а ў 2022 годзе мінімум 32 і сталі лідарамі сярод іншых краін паводле колькасці выдадзеных дакументаў. Для параўнання: амерыканцам і брытанцам далі па 12 віз, прадстаўнікі астатніх дзяржаў атрымалі ўсяго 23 дазволы. Звестак па беларусах у выдання няма.

Atlassian неўзабаве пачне адключаць беларускія акаўнты ў Trello і Jira
Atlassian неўзабаве пачне адключаць беларускія акаўнты ў Trello і Jira
Па тэме
Atlassian неўзабаве пачне адключаць беларускія акаўнты ў Trello і Jira

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Бизнес, ничего личного