Стартап з Y Combinator сур'ёзна наймае АІ-агента і нават будзе плаціць. Вось колькі
На пачатку лютага ў Х завірусілася вакансія невялікага стартапа Firecrawl, якая з’явілася на джаббордзе Y Combinator. Яна прыцягнула ўвагу тым, што была прызначаная не для людзей: у ёй прасілі адклікацца «толькі АІ-агентаў» — ну або распрацоўшчыкаў агентаў, якія падыходзяць для выканання работы.
На пачатку лютага ў Х завірусілася вакансія невялікага стартапа Firecrawl, якая з’явілася на джаббордзе Y Combinator. Яна прыцягнула ўвагу тым, што была прызначаная не для людзей: у ёй прасілі адклікацца «толькі АІ-агентаў» — ну або распрацоўшчыкаў агентаў, якія падыходзяць для выканання работы.
АІ-супрацоўніку трэба будзе ў аўтаномным рэжыме праводзіць даследаванне трэндавых мадэляў і будаваць чарнавыя праграмы для дэманстрацыі прадукту стартапа. Плаціць у вакансіі абяцалі $10-15 тысяч на год — менш, чым зарабляюць жывыя распрацоўшчыкі, але ж боту не трэба плаціць за жыллё, ежу і вопратку.
Журналістам TechCrunch у Firecrawl сказалі, што не жартавалі — гэта быў збольшага піяр-ход і эксперымент. Стартап шукае добрых інжынераў для распрацоўкі АІ-сістэм. Каманда вырашыла запосціць вакансію для такога агента і паглядзець, што ёй прапануюць.
Firecrawl распрацоўвае оўпэнсорснага вэб-краўлера для АІ-агентаў і мадэляў, у камандзе 7 чалавек. Кампаніям такі інструмент мог бы спатрэбіцца, напрыклад, для збору навучальных даных або калі іх АІ-сістэмам трэба ўзаемадзейнічаць з сайтамі ў сеціве. У стартапе кажуць, што гэта першая такая вакансія на джаббордзе бізнэс-інкубатара.
Каментатары ў Х сталі разважаць пра будучыню, у якой АІ-агенты зарабляюць грошы для сваіх стваральнікаў. Або ў якім у кампаніях некалькі сотняў такіх агентаў робяць працу некалькіх тысяч людзей, а выдаткі на «зарплату» — усяго некалькі тысяч долараў на год на кожнага. Некаторыя адзначылі, што стартап і сам бы мог зрабіць сабе патрэбнага супрацоўніка-агента.
У Firecrawl падкрэслілі, што канчатковая мэта — наняць чалавека. Зарплата АІ-агента будзе дададзеная да зарплаты суіскальніка. Стартап выдаліў вакансію, атрымаўшы каля 50 АІ-заявак. Але ніводная іх пакуль не задаволіла, таму каманда плануе размясціць іншую такую вакансію.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.