Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

З-за мяжы можна! ІТ-курсы няможна. Яшчэ падрабязнасці пра новы падатак

Падатковы камітэт працягвае праліваць святло (рознай ступені яркасці) на нюансы ППД для айцішнікаў.

6 каментарыяў

Падатковы камітэт працягвае праліваць святло (рознай ступені яркасці) на нюансы ППД для айцішнікаў.

Аўтар тэлеграм-канала Айці людзі Андрэй Пакляк адправіў у падатковую пералік пытанняў пра ППД і атрымаў пісьмовыя адказы. dev.by абраў галоўнае.

Працаваць на ППД з-за мяжы можна. Ніякіх перашкод падаткавікі не бачаць

«Заканадаўствам не прадугледжанае абмежаванне па месцы знаходжання плацельшчыка падатку на прафесійны даход».

І легалізаваць грошы з замежных рахункаў таксама можна?

Больш за тое, здаецца, падаткавікі кажуць, што грошы могуць паступаць на замежныя рахункі.

«Заканадаўствам прадугледжана атрыманне наяўных грашовых сродкаў, а таксама паступленне замежнай валюты на рахункі плацельшчыка ў банках, як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і па-за яе межамі».

Магчыма, гэта намёк тым айцішнікам, якія адкрылі ІП у Грузіі і вярнуліся ў Беларусь: на радзіме не супраць таго, каб з грошай, атрыманых на грузінскія рахункі, заплацілі ППД.

Лепш удакладняць у кожным канкрэтным выпадку асобна. Дакумент-адказ Андрэю Пакляку наўрад ці зберажэ вас ад праблем.

Праз фрыланс-біржы працаваць можна

Тут адказ дакладны. 

«ІТ-паслугі можна аказваць праз фрыланс-біржы з прымяненнем падатку на прафесійны даход».

Навучаць ІТ і англійскай на ППД няможна

Тут таксама адказ ясны. Трактоўка такая: курсы і навучанне — не рэпетытарства.

Рэпетытарства — гэта «дача кансультацый, накіраваных на аказанне дапамогі ў засваенні змесціва асобных вучэбных прадметаў, навучальных дысцыплін, адукацыйных галін, тэм, у тым ліку дапамога да падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання».

Ці можна ў ППД дызайнерам, BA, эйчарам ды іншым «нетэхнічным» айцішнікаў? Зноў незразумела

ПК не раз заяўляў, што аказваць ІТ-паслугі па ППД можна. Але што лічыць ІТ-паслугамі? Ці можна працаваць на новым падатку бізнэс-аналітыкам, дызайнерам, тэхрайтарам, эйчарам, рэкруцёрам і  да т. п.?

ПК спасылаецца на вядомы пп. 4.12 у саўмінаўскім пераліку відаў дзейнасці (распрацоўка вэб-сайтаў, усталяванне (наладжванне) камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленне камп’ютараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання, навучанне працы на персанальным камп’ютары), а таксама артыкул 7 закона (той, які пра працу праз інтэрнэт).

Але ў тым і рэч, што з артыкулам 7 усё незразумела: далёка не ўсе паслугі ў сеціве падпадаюць пад ППД у трактоўцы падаткавікоў.

Дык ці можна ў ППД бізнэс-аналітыкам, дызайнерам, тэхрайтарам, эйчарам і рэкруцёрам? Адказ на канкрэтнае пытанне максімальна размыты: можна «толькі з улікам усіх пададзеных вышэй абставін».

У ліку гэтых абставін — шмат разоў паўтораныя ўмовы пра тое, што праца мусіць выконвацца самастойна, аддалена, заказчык не павінны быць наймальнікам і г. д.

Відавочна, мае сэнс задаваць пытанне пра ІТ-паслугі зноў і зноў.

Каму з айцішнікаў і фрылансераў дазваляюць новы падатак, а каму не
Каму з айцішнікаў і фрылансераў дазваляюць новы падатак, а каму не 
Па тэме
Каму з айцішнікаў і фрылансераў дазваляюць новы падатак, а каму не
Ці айцішнікам таксама можна бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку
Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку
Па тэме
Ці айцішнікам таксама можна, бо ў іх інтэрнэт? Туман вакол новага падатку

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
-7

Co to jest "НПД"? Czy to taki ryczalt?

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
4

НПД - это когда ты думаешь, что сэкономил и всех перехитрил, а на самом деле перехитрил только самого себя.
Достаточно открыть бюджет на 23-й год, чтобы понять, куда пойдут ваши денежки. Это если про официальные источники, а собственных прогнозов тут есть у любого анонимуса.

0

Навошта знаходзячыся за мяжой, акрамя замежных ящэ дадаткова плачiць падаткi ў Беларусi?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

1

лепш дапамажыце сумленным цi пацяпрелым беларусам.

1

Калі знаходзішся за мяжой больш як 186 дзён напрацягу года, то ўжо не з'яўляўся падаткавым рэзідэнтам РБ. У такім выпадку трэба плаціць падаткі ў той краіне дзе працуеш, а не РБ.