Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Праз звальненні ў тэхнагігантах у Дубліне пустуе траціна офісаў

На тле масавых звальненняў у тэхналагічных кампаніях і пераходу супрацоўнікаў на аддаленую працу ў ірландскай сталіцы апусцелі велізарныя офісныя плошчы, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый
Праз звальненні ў тэхнагігантах у Дубліне пустуе траціна офісаў

На тле масавых звальненняў у тэхналагічных кампаніях і пераходу супрацоўнікаў на аддаленую працу ў ірландскай сталіцы апусцелі велізарныя офісныя плошчы, піша Bloomberg.

Паводле даных агенцтва нерухомасці Lisney, цяпер каля 32% усіх даступных офісных плошчаў Дубліна складаюць так званыя «шэрыя прасторы» — такія, якія здаюцца, але не выкарыстоўваюцца. Эксперты лічаць, што гэтае значэнне будзе толькі павялічвацца. У цэлым доля пустых плошчаў у горадзе складае 13%.

Буйныя раўнды звальненняў раней узрушылі Twitter і Salesforce, у якіх у Дубліне быў немаленькі штат. У снежні Meta вырашыла адмовіцца ад выкарыстання часткі свайго офіса тут.

На бігтэх-кампаніі апошнім часам прыходзілася ад траціны да паловы актыўнасці на рынку офіснай нерухомасці, палічылі ў Lisney. Апошнія 3-4 гады яны ставілі вельмі амбіцыйныя мэты па найманні супрацоўнікаў, але ніколі цалкам так і не займалі ўсіх арандаваных офісаў.

У параўнанні з пандэмійным 2021 годам актыўнасць на рынку ў Дубліне павялічылася прыкладна на 35%. Больш за ўсё арандуюць не тэхналагічныя фірмы, а кампаніі, якія аказваюць прафесійныя паслугі, у фінансавай і фармацэўтычнай галінах, а таксама дзяржсектар. У Lisney мяркуюць, што цяпер больш пачнуць арандаваць меншыя маштабам мясцовыя кампаніі.

Паводле паведамлення The Times, аналагічны трэнд назіраецца ў Лондане і іншых гарадах Еўропы. Прыкладам, прынамсі адзін са сваіх офісаў у брытанскай сталіцы збіраецца пакінуць Alphabet.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.