Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вядомы вытворца оптыкі збіраецца прадаць бізнэс і сысці з Беларусі

Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide ліквідуе кампанію ў Расіі і шукае пакупніка на бізнэс у Беларусі. Пра гэта піша BNS са спасылкай на справаздачу кампаніі.

1 каментарый

Кампанія Yukon Advanced Optics Worldwide ліквідуе кампанію ў Расіі і шукае пакупніка на бізнэс у Беларусі. Пра гэта піша BNS са спасылкай на справаздачу кампаніі.

«Сцэнары выхаду кіраваных кампаній у Расіі і Беларусі змадэляваныя, вядзецца актыўная работа па іх рэалізацыі. З дня агрэсіўнага ўварвання Расіі ва Украіну вытворчасць, рэалізацыя прадукцыі і пастаўкі ў кампаніях, зарэгістраваных у Расіі і Беларусі, былі спыненыя», — адзначаецца ў справаздачы.

У Yukon Group пацвердзілі BNS, што працэсы выхаду з дзвюх краін яшчэ працягваюцца.

Yukon Advanced Optics Worldwide з’яўляецца буйным распрацоўшчыкам і вытворцам аптычнай тэхнікі і прылад. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Літве.

У Беларусі кампанія з’яўляецца ўласнікам прадпрыемства «Белтэкс Оптык» у Лідзе. Паводле даных адзінага дзяржрэгістра, на бягучы момант кампанія дзейная.

Даччынае прадпрыемства ў Расіі — «Мезон-А» ў Смаленску — прыпыніла дзейнасць і ліквідуецца. Паводле даных расійскага рэгістра юрыдычных асоб, працэс ліквідацыі кампаніі плануецца завяршыць да канца мая 2025 года.

Мяркуючы з фінансавай справаздачнасці, «Мезон-А» прыпыніла дзейнасць у Расіі ў 2023 годзе. Паводле даных РБК, у 2022 годзе кампанія атрымала амаль 300 млн расійскіх рублёў выручкі (больш за 3 млн долараў), у справаздачнасці за мінулы год адсутнічае інфармацыя аб выручцы. Страты расійскай «дачкі» Yukon Group за мінулы год перавысілі 25 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 280 тысяч долараў).

У сакавіку 2022 года Yukon Group асудзіла ўварванне Расіі ва Украіну і выказала падтрымку ўкраінцам. Таксама ў сувязі з расійскім уварваннем кампанія заявіла аб спыненні рэалізацыі прадукцыі ў Расіі і Беларусі.

Між тым леташняе расследаванне LRT паказала, што оптыку, якая вырабляецца кампаніяй, выкарыстоўваюць расійскія вайскоўцы, якія ваююць ва Украіне. У Yukon Advanced Optics Worldwide у адказ заявілі, што вырабленае абсталяванне магло трапіць у Расію нелегальнымі маршрутамі.

Паводле даных літоўскага рэестра юрыдычных асоб, Yukon Advanced Optics Worldwide атрымала ў мінулым годзе 22,7 мільёна еўра чыстага прыбытку — на 7% больш, чым у 2022 годзе. Выручка кампаніі нязначна ўпала (мінус 1,5%) да 111,6 мільёна еўра.

У 2023 годзе пачала працу латвійская кампанія Pulsar Optics, падкантрольная Yukon Advanced Optics Worldwide. У Польшчы была створаная кампанія Pulsar Optics PL, якая мелася пачаць працу ў другім квартале гэтага года.

На канец мінулага года ва ўсёй групе, як паведамляе BNS, працавала больш за 700 чалавек. На сайце Yukon Group паказана, што агульная колькасць супрацоўнікаў перавышае 1000. У літоўскай кампаніі на сёння працуе больш за 300 супрацоўнікаў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

4

Это вот так заказчики andy деньги посчитали