Як беларусы бралі тавары ў растэрміноўку ў Польшчы. Гісторыі ўдалыя і не вельмі
Падобна, пашпарт РБ — частая падстава для адмовы, нават калі пакупнік мае польскі ДНЖ.
Падобна, пашпарт РБ — частая падстава для адмовы, нават калі пакупнік мае польскі ДНЖ.
Падобна, пашпарт РБ — частая падстава для адмовы, нават калі пакупнік мае польскі ДНЖ.
Dzik Pic сабраў гісторыі чытачоў пра тое, як яны бралі тавар у растэрміноўку. У першай частцы — кейсы з адмовамі, а ў другой — з ухваламі.
— Пайшла ў краму RTV Euro AGD за пасудамыйкай у чэрвені 2024-га. У мяне беларускі пашпарт, ДНЖ на 3 гады, умова, а дзела, па якой працую больш за 6 месяцаў. Запоўнілі заяву ў краме — імгненная адмова. Там «на раты» крэдытуе Agricole, ёсць чуткі, што гэты банк не любіць беларусаў.
— Хацеў узяць айфон у Media Expert на раты — не ўхвалілі. Паспрабавала ўзяць на сябе жонка — таксама адмовілі, хоць у яе даход 10К+ нета. Штрафаў і пазык у нас няма, прыйшлося купляць адразу за поўны кошт.
— Два тыдні таму спрабавалі ўзяць растэрміноўку на тэлефон — 3000 zł хаця б на 6 месяцаў. Зарплата норм, маем ДНЖ, працу. У першай краме нам запоўнілі ўсе паперы, праз пару хвілін — адмова. Работнік Media Expert сказаў, што цяпер гэта нармальна. У другой краме (RTV Euro AGD) супрацоўнік адразу папярэдзіў, што гэта пустая трата часу — апошнім часам замежнікам наогул не ўхваляюць. Купілі за гатоўку ў выніку.
— Маю карту часовага побыту. У гэтым месяцы хацеў узяць растэрміноўку на тэлефон — на 2000 zł у RTV Euro AGD ва Уроцлаве.
Адмовілі, бо, паводле слоў супрацоўніка, я маю на 100% чытаць і разумець умовы дамовы на польскай (я размаўляю з акцэнтам, і, вядома, не ідэальна).
Аднак у Варшаве ў той жа сетцы пытанняў з гэтым ужо не ўзнікла. Мяне сталі афармляць, узялі звесткі. Але калі даведаліся, што я маю грамадзянства Беларусі, папярэдзілі, што, верагодна, банкі адмовяць.
Так і адбылося: тры банкі, з якімі супрацоўнічае крама, адмовілі ў растэрміноўцы з прычыны майго грамадзянства. Я моцна не ўзрушыўся, стаўлюся з разуменнем, хоць, вядома, лепш бы не было такіх абмежаванняў.
— Спрабаваў узяць электрасамакат у Media Expert — тыдні 3-4 таму. У мяне ёсць часовы побыт, даход праз інкубатар (але пра яго проста спыталі, ніякіх дакументаў не прасілі).
Заяўку адправілі ў Agricole. Банк адразу даслаў адмову з нейкай вельмі размытай фармальнай падставай. Мы папрасілі адправіць яшчэ раз — і зноў прыйшла такая ж адмова.
Кансультант прызнаўся, што не ведае, чаму так. Мы папрасілі паклікаць менеджара. Той паглядзеў заяўку і адразу шчыра сказаў, што гэта праз беларускі пашпарт.
— 8 чэрвеня хацеў узяць ровар за 2000 zł у Decathlon-е. Грамадзянства Беларусі, маю ДНЖ на 3 гады ў Польшчы, умова, а працы. Але банк BNP Paribas усё роўна даў адмову.
— Два тыдні таму захацелася новы айфон. Так як падатковы парог пройдзены, вырашыў паспрабаваць аформіць растэрміноўку анлайн. Крама — Media Expert, анлайн ад Santander Consumer Bank (гэта крэдытная дачка Santander-а). Растэрміноўка была ўхваленая за 1,5 хвіліны без званкоў і СМС, нават з часовым дазволам на жыхарства.
— Я спрабавала ўзяць у растэрміноўку планшэт у RTV Euro AGD у лютым, мне адмовілі праз грамадзянства Беларусі, хоць у мяне быў ПМЖ. І да гэтага паўгода таму я двойчы брала ў гэтай жа краме растэрміноўку і абодва разы выплаціла. Адмову звязалі з новымі санкцыямі (але не растлумачылі, якімі).
У маі я атрымала грамадзянства Польшчы і ўжо з довудам змагла ўзяць растэрміноўку ў чэрвені.
— Пару тыдняў таму хацела ўзяць новы тэлефон у растэрміноўку ў RTV Euro AGD. Удакладніла загадзя, ці магу гэта зрабіць з картай побыту. Мне сказалі, што так, без праблем.
Акрамя карты, больш нічога не прасілі. Кансультант падрабязна спытаў мяне пра ўмовы працы (уладкаваная па ўмове, а працы), даходы і іншыя моманты. Заробак у цэлым дазваляе купіць тэлефон адразу, але хацелася пачаць фармаваць сваю крэдытную гісторыю ў Польшчы.
Першы ж банк — Millennium — адказаў адмовай. Я папрасіла зрабіць запыт у іншыя, на што атрымала адказ: калі адмовіў адзін банк — адмовяць і іншыя.
Дарэчы, праз пару дзён за гэтым жа тэлефонам у растэрміноўку прыйшоў мой муж. Millennium яму таксама адмовіў, кансультант зрабіў запыт у Alior — прыйшоў станоўчы адказ. Не ведаю, ці звязана гэта неяк, але — у мяне беларускі пашпарт, у мужа — украінскі.
Дарэчы, Pekao выдаў крэдыт маім сябрам-беларусам, калі астатнія банкі адмовілі.
— Месяц таму брала растэрміноўку на Allegro. Яны даюць праз Santander — растэрміноўку ўхвалілі (ёсць ДНЖ).
— У нас з мужам ДНЖ яшчэ на 2 гады. Спрабавалі ўзяць у растэрміноўку пыласос — не далі, хоць ён каштуе менш за палову заробку. Магчыма, гэта звязана з крэдытам на кватэру.
У выніку раты для нас аформіў сябра з ДНЖ, у якога зарплата крыху вышэйшая за мінімальную. Але ў яго ёсць бягучая растэрміноўка — і гісторыя растэрміновак за 4 гады ў Польшчы. Яму ўхваліў Santander. У нас жа чамусьці пры падачы анлайн у Media Expert нават не было такой опцыі ў выпадальнай радку з банкамі.
— Я хацела ўзяць растэрміноўку на лядоўню, пральную машынку, змыварку і тэлевізар. У галерэі Posnania, што ў Познані, мне адмовілі. Але потым я паехала ў маленькі гарадок, дзе раней купіла жытло. Мабыць, гэта паслужыла аргументам. Бо там мне далі растэрміноўку на 30 рат, то-бок на 30 месяцаў. Хоць умова злецэння ў мяне была толькі на год.
Але гісторыі ва ўсіх розныя. Мне здаецца, многае залежыць ад чалавечага фактару — кансультанта, які афармляе гэтую растэрміноўку, якія варыянты ён знойдзе. Так што мая парада — паспрабаваць падацца ў розных крамах.
— Узяла 12 чэрвеня ў растэрміноўку айфон у Cortland праз Santander Consumer Bank. 10 выплат, але можна выплаціць раней, без камісій.
Пры гэтым у iSpot мне адмовіў у растэрміноўцы BNP Paribas. Мы намагаліся аформіць растэрміноўку ў краме, негатыўны адказ прыйшоў праз 30 секунд пасля адпраўкі запросу. Мажліва, ім патрэбны сталы від на жыхарства для растэрміноўкі (на сайце ў іх штосьці такое напісана).
На мой мэйл-запыт у банк «якога чорта вы мне адмовілі, бо мая зарплата мінімум у два разы вышэйшая за сярэднюю ў Польшчы», яны прыслалі папяровы ліст (!) праз 2 тыдні з адказам у стылі «рэч не ў вас, а ў нас — унутраныя правілы».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
...интересненько, если такого раньше не было, то это уже больше похоже на использование административного ресурса для сдерживания инфляции и снижения рисков. Похоже что банковский сектор в Польше начинают спасать не самыми популярными мерами.
срочно меняйте злотые на белорусские рубли, они стабильные и не подвержены инфляции. об этом еще Петр Петрович Прокопович в 2011-м предупреждал население, что крах доллара и других валют не за горами, математически правильный курс 50 копеек за доллар
Какой инфляции, что за бред. рассрочек не дают от века белорусам.
Santander Consumer Bank. И не пишите больше бреда. И да, скорее всего у вас на первый кредит должно быть UoP а не филька о дзело с инкубатора. Но могуть и с UoD дать тоже.
У меня всегда была UoP, от самого переезда 3 года назад. И Santander Cosumer bank отказал 5 раз подряд в разных магазинах. В ответ на запрос почему ответили буквально, что "не могут". Да и в статье статистика отказов представлена. И не пишите больше бреда. Отказывают независимо от банка, типа трудоустройства и наличия ВНЖ.
А если работать как ИП или через инкубатор, то на разницу, сэкономленную на налогах можно купить нужную вещь сразу без всяких банков и рассрочек
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 31 ліпеня 2024, 16:23
Если бы люди проявили немного заинтересованности и погрузились бы в тему, то не было бы всего этого БРЕДА и странных догадок то про внж, то про национальность. Дает кредиты и рассрочки ИНОСТРАНЦАМ с ВНЖ (не ипотека!) только один банк - Santander (!) Consumer (!) Bank. Остальные банки готовы рассмотреть только при наличии сталого побыта или резиденства.
++++ особенно прикалывают 'богачи' хотевшие купить айфоны в rtv-agd. Зачем вы это делали? Даже если бы вам одобрили, вам вы навесили т.н. страховку кредита, которая равна банковскому проценты. На аллегро покупайте тот же айфон очень сильно дешевле и с рассрочкой от Сантандера онлайн, которому не нужна ваша умова
Вам лишь бы людей обо***ть. Где, по-вашему, можно найти информацию, что рассрочку даёт только Сантандер консьмер банк?
а в какой стране дают рассрочки негражданам (без ВНЖ)? Ни в какой)
с другой стороны: право собственности перейдет к берущему только после полной выплаты. А до этого момента: мобила собственность продавца, а это значит что ее можно троянить, использовать в хакерских атаках, воровать с нее контент и даже звонить. А еще все найденное на ней использовать в своих целях, включая твои рабочие почты)
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 ліпеня 2024, 00:37
В штатах раньше давали. Хз как сейчас, давно уже гражданин.
Молодец!
В РБ думаешь, на что в этом году отложить, на квартиру или машину, а счастливые релоканты вынуждены брать телефоны и пылесосы в рассрочку. Жизнь удалась!
Смешно. А в Беларуси айтишники не берут товары в рассрочку?
Да, да. Если бы я не жил в Беларуси, то может бы и поверил историям про рай на земле в отдельно взятом колхозе. Откладывать на квартиру там просто, главное, чтобы получилось там пожить в ближайшее время, а не строчить телогрейки и униформу [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] в бараке под Оршей.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 ліпеня 2024, 12:49
Мне интересно кого вы считаете "бородатыми детьми в розовых очках", кто они, по вашему, и где их по вашему мнению место, а то выглядит, будто вы один обладаетенеким сакральным знанием. Врачей, водителей, учителей переехавших в Польшу где место? Никому не дают кредиты. Не только айтишникам (которых вы, подозреваю, имели в виду), а всем. Айтишник и так себе купит тот телефон.
Проблема в корне неправильно сформулирована - кредитоваться нужно в той экономике, которая формирует заработок. Иначе на тебя смотрят как на двойную корову.
А так да, инженеры не могут добраться до корня проблемы, который довольно легко сформулировать короткой фразой "вы нам не нравитесь, Польша для поляков"
Более простыми словами:
Клиенты из германии - едь в Германию
Из США - едь в США
Из Скандинавии - едь в скандинавскую страну
И т.д.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 ліпеня 2024, 12:27
Да не неси ты этот бред. Реально утомляешь. Банки минимизируют риски и не хотят раздавать направо и налево деньги иностранцам с временным видом на жительство или просто рабочей визой, тк существует вероятность, что завтра те съедут, оставив непогашенный кредит. Банку больше возни чем прибыли в такой ситуации. Банально не хватит работников, чтобы разгребаться с каждым просроченным кредитом на телефон или пылесос.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 ліпеня 2024, 00:39