Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як будуць перадаваць кампаніі пад вонкавае кіраванне. І чым рызыкуе ІТ

Урад вызначыў парадак перадачы пад часовае вонкавае кіраванне. dev.by дазнаўся меркавання юрыста.

24 каментарыя
Дадай у Google

Урад вызначыў парадак перадачы пад часовае вонкавае кіраванне. dev.by дазнаўся меркавання юрыста.

Пастанова Саўміна № 56 ад 24 студзеня 2023 года зацвердзіла Палажэнне пра парадак перадачы камерцыйных арганізацый пад часовае вонкавае кіраванне. Яно прынятае ў мэтах выканання амаль аднайменнага закона. Згодна з гэтым законам, нагадаем, пад часовае вонкавае кіраванне могуць быць перададзеныя камерцыйныя арганізацыі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца «асобы з замежных дзяржаў». Любых, а не толькі тых, што прызнаныя недружалюбнымі.

Такім чынам, як гэта будзе? Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам фармуюць рэестры кампаній, зыходзячы з іх значнасці для рэгіёнаў, і аналізуюць іх дзейнасць «на прадмет наяўнасці падстаў для перадачы пад часовае вонкавае кіраванне».

Падставы:

— кіраванне камерцыйнай арганізацыяй уласнікам фактычна спыненае;

— кіраўніцтва распачынае «эканамічна неабгрунтаваныя дзеянні, якія могуць прывесці да фактычнага спынення дзейнасці, ліквідацыі і (або) банкруцтва такой камерцыйнай арганізацыі, прычынення шкоды камерцыйнай арганізацыі». 

— іншыя выпадкі, вызначаныя Саўмінам.

Калі кампаніі ў рэестры няма, а падставы ёсць, яе ўсё роўна могуць аддаць пад вонкавае кіраванне.

Выканкамы інфармуюць пра свой намер Саўмін і прымаюць рашэнне «па выніках разгляду» ўрадам «накіраванай інфармацыі».

Потым прызначаецца часовы кіраўнік кампаніі. Ён атрымлівае заробак за кошт дадзенай кампаніі, яго памер ад 1 да 4 сярэдніх зп па краіне. Колькі менавіта, вырашыць выканкам.

Акрамя гэтага, у студзені моцна падаўжэў спіс кампаній з акцыянерамі з недружалюбных краін. Там цяпер 30+ ІТ-кампаній (а ўсяго — амаль 1900). Ім забаронена адчужаць долі (акцыі) без дазволу Мінфіна. А яшчэ рэарганізоўваць юрыдычныя асобы і выходзіць з іх «акцыянерам з недружалюбнай дзяржавы».

dev.by спытаў юрыста, як на практыцы можа выглядаць вонкавае кіраванне ІТ-кампаніяй і якія рызыкі для ІТ-бізнэсу нясуць падвойныя абмежаванні: вонкавае кіраванне з аднаго боку і забарона на адчужэнне долей/рэарганізацыю/выхад з іншага.

Чаму ІТ у зоне рызыкі

— Цяпер выканкамы створаць рэестры і будуць глядзець, ці ўсё ў кампаній як мае быць паводле названых крытэраў. Да тых, у каго не, будзе павышаная ўвага.

ІТ-кампаніі ў зоне рызыкі. Многія з іх згарнулі або згортваюць дзейнасць у Беларусі, бізнэс фактычна рэлакуецца ў суседнія краіны, а беларускія юрыдычныя асобы выкарыстоўваюцца выключна для наймання людзей, якія з нейкіх прычын не могуць рэлакавацца.

Выканкамы могуць параўнаць паказчыкі ўмоўна 2021 і 2022 года (або I і II паўгоддзя 2022 года) і прыйсці да высновы, што «ўласнікам маёмасці камерцыйнай арганізацыі ўчыненыя эканамічна неабгрунтаваныя дзеянні, якія могуць прывесці да фактычнага спынення дзейнасці, ліквідацыі і (або) банкруцтва такой камерцыйнай арганізацыі, прычынення шкоды камерцыйнай арганізацыі». І ўвесці вонкавае кіраванне. 

Натуральна, гэта тычыцца толькі прадпрыемстваў з замежнымі інвестыцыямі. Кампаній з выключна беларускім складам удзельнікаў гэта не павінна закрануць (прынамсі, юрыдычных падстаў да гэтага няма).

Чаму кампаніі без замежнага ўдзелу таксама пацярпяць

Вонкавае кіраванне і забарона на адчужэнне долей — розныя інструменты і яны па-рознаму ўплываюць на бізнэс.

Забарона на адчужэнне долей для «недружалюбных» паўплывае на тыя кампаніі, якія плануюць прыцягнуць інвестыцыі за кошт увядзення новага ўдзельніка і памяншэння долі «сваёй кіпрскай кампаніі». 

а) па-першае, адчужаць долю сапраўды няможна, а ўваход удзельніка праз дадатковы ўнёсак не факт што спрацуе (дэ-юрэ гэта не адчужэнне долі замежнага ўдзельніка, але ўсё роўна незразумела, як на гэта паглядзіць выканкам: бо доля ў лічбах паменшыцца);

б) па-другое, у патэнцыйных інвестараў няма гарантый, што іх не ўключаць у спіс «недружалюбных» з усімі вынікамі.

Фактычна гэтыя два аспекты — рызыка вонкавага кіравання для кампаній з замежным удзелам і істотнае пашырэнне спісу кампаній, у якіх нерэзідэнтам забаронена адчужаць долю — згулялі супраць і чыста беларускіх кампаній, якія жадалі прыцягнуць замежнага ўдзельніка. 

У такой сітуацыі замежны ўдзельнік альбо не пойдзе на ўгоду наогул, альбо пойдзе зусім на іншых умовах (будзе патрабаваць вялікіх гарантый/фінансаваць з вялікім дысконтам), ніж пры стабільным заканадаўстве.

Верагодна, частка кампаній сыдзе з рынку, падаўшыся на ліквідацыю і сплаціўшы ўсе неабходныя кампенсацыі. Такім чынам, яны проста панясуць больш выдаткаў, ніж пры паступовым згортванні дзейнасці.

Які эфект ад вонкавага кіравання

З перадачы ІТ-кампаніі пад вонкавае кіраванне таксама нічога добрага не атрымаецца.

Эфект такі ж, як і ад затрымання топ-менеджараў любой беларускай кампаніі. Заказчыкі адмаўляюцца працаваць з кампаніяй, калі ёю не кіруе СЕО, якому яны давяраюць, і яна з прыбытковай адразу ж робіцца стратнай. Трымаць людзей трэба, а плаціць зп ужо няма за што.

EPAM Exadel iTechArt і яшчэ 30+ ІТ-кампаніям забаранілі адчужаць акцыі юрыдычных асоб без дазволу
EPAM, Exadel, iTechArt і яшчэ 30+ ІТ-кампаніям забаранілі адчужаць акцыі юрыдычных асоб без дазволу
Па тэме
EPAM, Exadel, iTechArt і яшчэ 30+ ІТ-кампаніям забаранілі адчужаць акцыі юрыдычных асоб без дазволу
Для юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» новыя забароны. У спісе ёсць ІТ-кампаніі
Для юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» новыя забароны. У спісе ёсць ІТ-кампаніі
Па тэме
Для юрыдычных асоб з акцыянерамі з «недружалюбных краін» новыя забароны. У спісе ёсць ІТ-кампаніі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

23

Наталья Кочанова придет управляющим и наведет порядок в этой айци, и сразу все будет хорошо, как на минском велозаводе.

14

так и будет!
желаю чтобы все организации в РБ работали как велозавод)

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
5

А в Польше тем временем усложняют процесс выдачи PBH.
Кто не успел - тот опоздал.

4

Её хотя бы начали выдавать внутри Польши (хоть и гуманитарную). В чём заключается усложнение - не знаю.

5

Сложнее будет получать несколько подряд PBH исключитеьно для поездок в Италию и Париж

Пользователь отредактировал комментарий 1 февраля 2023, 14:30

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
0

А вот и неправда.
Перестали выдавать вторую PBH для ИП, например. Теперь получить её можно только по контракту с фирмой из PAIH, причем однодневки больше не работают.

0

Ну да, без Польши же стран нет больше..

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
11

ИТ нечем не рисует, максимум БУ мониторы и недвижимость компаний отберут

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
2

Поэтому мы не сбежим, а останемся и продолжим бороться за перемены внутри страны!

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
10

А передача ИТ-компаний под внешнее управление - чем это не перемены? Вполне себе перемены. Перемены, которые заслужили оставшиеся. Всё самое интересное ещё впереди.

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
2

Это не перемены, это скорее приведение к общему знаменателю.
ИТшка в РБ слишком долго была обделена вниманием государства, но вот и до неё дошла очередь. Сейчас пока ловят и вяжут собственников, но уверен, что меры "закрепления" найдутся и для рядовых сотрудников.

Эпоха "пряников" кончилась, добро пожаловать на общие основания.

9

тут больше зависит от людей которые работают в копаниях. если метафорически:

1 На один пиратский корабль отставший от своего рейда нападает другой пиратский корабль с которым враждует первый

2 Валят капитана

3 Команде говорят - либо работаете на нашу банду либо мы вас всех отправим на прокорм акулам

Разница только в том на что пойдут гребцы.

Смысл от всех этих телодвижений - заставить работать людей на группировку против которой люди пару лет назад поднялись и еще за меньшие деньги.

[censored П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Пользователь отредактировал комментарий 1 февраля 2023, 12:41

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
11

не забывай что есть и 3 сторона - заказчики, как только там узнают что новый Капитан, это соучастник войны - они перережут поставку продовольствия

0

есть гипотеза что на заказчиков болт положат, на программистов глаз кремлины положили, а не лука и именно кремлины хотят их вернуть, что бы они работали на их военную машину, за те деньги (рубли) с теми прибылями и зарплатами, которые они определят.

по поводу рубля - стремная штука, в голове держите термины "репарации", "санкции", "торговое эмбарго"

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

сказки, так половина "беглых" согласилась бы работать на Россию, будь там конкурентная зарплата

5

Удаленно я думаю бы согласились, если бы компании из РФ платили строго долларами и конкурентно. Но они же не хотят, а зачем заграницей рос.рубли.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

твою гипотезу опровергают, что в РФ хотят запретить удаленную работу. Ведь кто сбежал от мобилизации, тоже Z патриоты, продолжают работать на компании из РФ, но боятся попасть на фронт. Тут скорее больше волнует, что государство лишилось их налогов(НДС, акцизов)

2

Вот только новость прочитал, о падении средней зп в РФ ИТ на 10%. А при том рос. рубль к доллару уже по 70.

Anonymous
Anonymous
2

Мне кажется, тут всё куда проще: все эти бредни по возвращению IT-ков направлены исключительно на телевизорного избирателя, если это так можно назвать. Типа посмотрите, мы пытаемся их вернуть, мы хорошие. На самом деле все действия направлены на изгнание всех думающих и способных высказываться - это мешает режиму. за последние пару лет ещё ничего не было сделано в пользу IT, а вот разговоры каждый месяц.
А если в целом посмотреть на риторику, то все высказывания для "здесь и сейчас", а что там под копотом телезритель/интернет-зритель из всё равно сам не перепроверит, на это ставка.
Поэтому даже обсуждать возможность возвращения слушая только заявления нет смысла, это просто вилами по воде.

Anonymous
Anonymous
2

Добавлю. Считаю, что в России, что у нас, идёт простое выдавливание всех инакомыслящих и мешающих удержанию власти. Ни о каком развитии у говорящих сверху даже и в мыслях нету.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну это хорошо бы, но вместе с тем, падают поступления в бюджет, а с бедных на войну много денег не сдерешь

Anonymous
Anonymous Ванильный в Шоколаде
2

Телеизбирателю можно вообще об этом не говорить.
Просто кому-то очень грустно от того, что бегут люди. Вот и борются - но не потому, что есть какие-то негативные эффекты, а просто потому что непорядок.

Уверен, что там есть множество креативных решений, и мы пока видим только самую безобидную их часть.

7

Корабль медленно, но верно, идёт ко дну...

4

Компании уже давно готовы, не первый год работают в условиях полного беззакония. А вот для новых иностранных инвесторов и компаний это будет шоком и будут обходить очень далеко.