Як мігранты старой хвалі ўладкаваліся ў Польшчы і што думаюць пра свой выбар
Распыталі пра жыццё тых, хто пераехаў у Польшчу 7+ гадоў таму.
Распыталі пра жыццё тых, хто пераехаў у Польшчу 7+ гадоў таму.
Распыталі пра жыццё тых, хто пераехаў у Польшчу 7+ гадоў таму.
Пераезд у Польшчу для многіх беларусаў пасля 2020-2022 стаў вымушанай мерай: рэлакавацца прыйшлося праз працу, перакананні, дзеля бяспекі і да т. п. Тыя, хто з’язджаў раней, прымалі рашэнне свабодней і пры камфортнейшых абставінах. Спыталіся, як ім жывецца па 7+ гадах, наколькі яны інтэграваліся і як змяніла Польшчу вялікая хваля міграцыі. Аповеды атрымаліся вельмі розныя: хтосьці проста апісаў сваю гісторыю, а хтосьці зрабіў акцэнт на асабістых назіраннях і высновах. Матэрыял падрыхтаваны каналам для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic у рамках праекта «Наша справа».
— У 2016 годзе я, маючы карту паляка, праз консульства паступіў ва Уроцлаўскую Палітэхніку. Для гэтага здаў экзамены па гісторыі Польшчы / польскай мове, матэматыцы і фізіцы. Першы год вучыўся на «зэруўцы», каб падцягнуць мову і веды да ўзроўню «матуры» (атэстата сталасці). Потым вучыўся на праграміста. У 2022 годзе атрымаў дыплом інжынера і цяпер працую ў польскай фірме, я там адзіны замежнік на ўвесь штат у ~100 чалавек.
У часе вучобы я трымаўся кампаніі беларусаў і ўкраінцаў, бо польская ў мяне была на ўзроўні «абы здаць экзамен». Аднак я не адчуваў ніякага прыгнёту: аднакурснікі заўсёды прапаноўвалі дапамогу і нават выкладчыкі заплюшчвалі вочы на памылкі ў маўленні/курсавых.
Праца. На апошніх курсах трэба было праходзіць практыку, але ў палітэху была магчымасць уладкавацца на 3-месячную стажыроўку. Спіс фірмаў падаваў сам універ, трэба было толькі ўдала прайсці сумоўе. Я абраў фірму са стэкам тэхналогій, якія мне падабаюцца (C#, ASP.NET), і ўладкаваўся з першай спробы. Так там і застаўся: пасля стажыроўкі начальнік прапанаваў падоўжыць кантракт, і мне далі праект. Апошні год я сумяшчаў вучобу з працай. Якраз прыйшоў кавід, так што я сядзеў дома на дзвюх лекцыях у зуме адначасова і паралельна працаваў. Было весела.
Пасля атрымання дыплома мяне перакінулі на іншы праект, адразу павысілі зарплату да ўзроўню мідла (і кожныя паўгода павышаюць), так што я задаволены.
З часам мая польская ўзмацнела, я перастаў баяцца памылак і цяпер размаўляю свабодна, пры гэтым чытаю мясцовыя газеты і вяду слоўнічак з прышпільнымі выразамі na co dzień.
Калегі — проста душачкі: адэкватныя людзі, разумныя, часта пытаюцца пра Беларусь, паважаюць і падтрымліваюць. Начальнік, калі даведаўся, што я падаюся на грамадзянства, адразу прапанаваў дапамогу. Словам, адзінага ў кампаніі беларуса цэняць.
Маё асяроддзе — гэта ў асноўным беларусы і ўкраінцы, з якімі пазнаёміўся яшчэ на вучобе. Раней мы любілі збірацца кампаніяй, а цяпер ужо сем’ямі: амаль у кожнага з’явілася жонка. Я са сваёй жонкай пазнаёміўся яшчэ ў 9 класе. Да 2022 года яна заставалася ў Беларусі і вучылася ў БДУІР, але паспела прыляцець на апошнім самалёце 23.02 (праз РФ). Ад тых часоў жывем разам.
Шлюб. У 2023 годзе мы распісаліся ў Батумі. Так як ехаць у Беларусь па даведкі мы не хацелі, то вырашылі пашукаць іншы спосаб. Грузія выявілася выдатным варыянтам, там для ўзяцця шлюбу не трэба нічога, акрамя пашпарта. Яшчэ і на моры пабывалі.
Потым мы зарэгістравалі шлюб у мясцовым загсе (Urząd Stanu Cywilnego) і аддалі беларускія арыгіналы пасведчанняў аб нараджэнні. Ужо з польскімі версіямі дакументаў жонка падалася на часовы ДНЖ, а я — на грамадзянства.
Жытло. Мае бацькі таксама пераехалі ва Уроцлаў — у 2018 годзе. Тады я пераехаў з інтэрната да іх. Здымаць адну кватэру на ўсіх было танней, чым кватэру і інтэрнат + бацькам патрэбная была дапамога ў акліматызацыі + есці мамчын супчык, зразумела, смачней, чым гатаваць самому. Спачатку мы здымалі жытло на ўскраіне горада, а праз год пераехалі бліжэй да цэнтра.
У 2019 годзе было крута: ты выбіраў кватэру, а не арэндадаўца выбіраў жыхароў. Спачатку ўладальнік перыядычна прыходзіў паглядзець, ці ўсё добра, але праз пару месяцаў супакоіўся і больш не трывожыў. Так і пражылі там кавід.
Калі ва Уроцлаў прыехала мая будучая жонка, мы пачалі шукаць асобную кватэру. Пасля двух тыдняў абзвонаў, калі ўжо апускаліся рукі, нам удалося знайсці выдатную кватэру ў цэнтры. Цана кусалася: 3300 злотых на месяц (разам з усімі камунальнымі) + 5500 злотых кауцыі (закладу). Але мы адважыліся.
І, ведаеце, не пралічыліся. Гаспадыня ад тых часоў не падвышала кошту ні разу, а дамова арэнды падпісаная на неабмежаваны тэрмін. Да таго ж неўзабаве гаспадыня пераехала з Уроцлава ў Лондан. Сама будучы мігранткай, яна лёгка згаджалася дапамагчы нам з дакументамі. Жонка цяпер чакае ДНЖ: падалася яшчэ ўвосень 2023-га, але гэта Уроцлаў, таму нават надзеі няма на атрыманне карты сёлета.
Цяпер мы з жонкай збіраем на сваю кватэру — заробкі дазваляюць. Чакаем новую праграму льготнага крэдытавання. Што праўда, дзе купляць жытло — пытанне. Жонка настойвае, што ў Варшаве больш мерапрыемстваў і магчымасцяў для працы. А мне падабаецца Уроцлаў, я тут пражыў амаль траціну свайго жыцця.
Адаптацыя жонкі. Жонка адаптавалася добра, толькі сумуе па бацьках, якія засталіся ў Беларусі. Яшчэ ў Мінску яна вучыла польскую, бо планавала паступаць у польскую магістратуру. Але далей за А2 справа не прасунулася. Пасля пераезду першыя паўгода ў яе быў моўны бар’ер, але цяпер ужо ўсё як мае быць: добра разумее і ўмее патлумачыцца ў банку, «Жабцы» і да т. п. Пастаянна шукае новых сяброў, але ў асноўным адгукаюцца беларусы і ўкраінцы. Часам з полькамі перапісваецца ў месенджарах, але да асабістай сустрэчы пакуль не даходзіла.
У жонкі ў прыярытэце цяпер англійская. Яна — QA Engineer. Аформіла ІП (у яе была віза PBH) і працуе на амерыканскую фірму. На сазвонах усе размаўляюць на англійскай, але ў асабістай перапісцы карыстаюцца рускай (большасць калег з Беларусі/Украіны — відаць па прозвішчах).
Адаптацыя бацькоў. Бацькам спачатку было цяжка (ім ужо за 50). Мама па адукацыі настаўніца беларускай мовы, але ў Польшчы спачатку працавала на канвееры па ўпакоўцы касметыкі — 8 гадзін на нагах.
Паралельна мама хадзіла на курсы польскай, каб здаць на сертыфікат B1 для грамадзянства. І ў яе атрымалася! Праз год працы на канвееры яна знайшла працу мерчандайзеркі ў ГЦ (працоўны дзень ад 6 да 10 раніцы).
Папа атрымаў у Польшчы правы дальнабойшчыка. Пару гадоў ён кіраваў фураў, а потым перасеў на Uber, ды там і застаўся. Экзамен па польскай ён не здаваў (кажа, што і ДНЖ яму выдатна пасуе, а грамадзянства няма часу атрымліваць). З кліентамі першым у дыялог ён не ўступае, але калі чалавек камунікатыўны, то заўсёды з ім пагаворыць.
Улетку 2022-га бацькі пераехалі з Уроцлава ў Беласток, бо цэны на жытло падняліся і цягнуць удваіх кватэру ва Уроцлаве ім стала цяжка (я ўжо жыў з жонкай). У Беластоку яны знайшлі выдатную кватэру па прыемнай цане (здаецца, 2300 злотых на месяц за два пакоі, блізка да цэнтра). А працу абое захавалі: мама працуе мерчандайзеркай у той жа сетцы, толькі побач з домам, а тата проста пераключыў у Uber горад і памяняў «начальніка» (пасярэдніка, які займаецца бухгалтэрыяй).
Лічу, што інтэграцыя ў бацькоў прайшла бездакорна: яны хутка асвоіліся, а да цяжкасцяў прывыклі яшчэ ў Беларусі. Праблем у камунікацыі з палякамі ў іх таксама няма.
Выснова. За 8 гадоў жыцця ва Уроцлаве з ксенафобіяй я не сустракаўся (алкашы ля «Жабкі» і арэндадаўцы кватэр не лічацца). Што праўда, і я сам не даваў падстаў для канфлікту. Лічу, што трэба проста быць чалавекам, і да цябе пацягнуцца.
У Польшчы я ўжо адчуваю сябе сваім, хоць і па доме сумую. Да 2020 года сустрэць беларуса ва Уроцлаве было вялікім поспехам, а цяпер машыны на беларускіх нумарах не рэдкасць. Стараюся карыстацца паслугамі беларусаў: у стаматалогіі, на СТА, сэрвісным цэнтры па наладжванні кампоў.
Лайфхакаў не дам — сам люблю запазычыць для сябе нешта новае з гайдаў для новапрыбылых
Жыву ў Польшчы ад 2013 года, калі паступіў у тутэйшы ўнівер. Працую ў е-комерс, нядаўна атрымаў грамадзянства (у мяне карта паляка).
Маё асяроддзе — гэта ў асноўным украінцы (сябры ад часоў вучобы ва Універсітэце Казьмінскага), ёсць школьныя сябры з Беларусі.
Перад пандэміяй я сустрэў сваю «другую палову», яна ўкраінка, прыехала з Кіева вучыцца ў SWPS, цяпер мы жанатыя.
Адчуванні. Спачатку я адчуваў Польшчу як чужую краіну. Са смешнага: тады здавалася, што пераехаў ва Украіну: моцны ўплыў украінцаў быў нават тады. Але на апошнім курсе з’явіліся прыяцелі сярод палякаў, і гэта дапамагло асвоіць мову (раней знаў яе так сабе).
Цяпер жа адчуваю сябе хутчэй палякам, чым беларусам. Стаў мяняцца менталітэт, стаў паводзіць сябе вальней, ці што. Нават у размовах з бацькамі бачу, наколькі розныя цяпер у нас погляды, хоць да пераезду яны не моцна адрозніваліся.
Праца. Тут мяне паматала. У 10-11 класах я фрылансіў на расійскім рынку распрацоўкі сайтаў, потым пачаў вучыць сур’ёзны бізнэс і пасля магістратуры ў менеджменце пайшоў у электронную камерцыю ў страхавую кампанію.
Цяпер мне здаецца, што як е-комерс-спецыяліст я ўжо досыць вырас, таму пачаў сябе спрабаваць у проджакт-менеджменце. Планую зрабіць некалькі сертыфікатаў (Scrum, Agile PM foundation, асновы UML). Хацелася б быць бліжэй да ІТ — бачу сябе там альбо PM, альбо бізнэс-аналітыкам.
Жытло. Спачатку я жыў у інтэрнаце — вялікім двухпавярховым доме з чатырма ваннымі і дзвюма вялікімі кухнямі, больш падобным да хостэла. Людзей там было вельмі шмат, там у мяне і з’явіліся першыя знаёмствы, яны выдатна дапамаглі ў адаптацыі.
Таму калі б мяне спыталі, што лепш для замежнага студэнта — зняць кватэру або пасяліцца ў інтэрнаце — параіў бы другое. Так, у інтэрнаце шмат мінусаў, але адаптацыя на раннім этапе важнейшая.
За 11 гадоў я памяняў 6 кватэр. І вось што магу раіць:
1) здымаць кватэру ў людзей маладзейшых за 55 гадоў. З пенсіянерамі часам цяжка вырашаць пытанні;
2) засяляцца ў дом не старэйшы за 2005 года пабудовы. У старых дамах (асабліва часоў PRL) вельмі шмат непрыемных нюансаў, ад цвілі/прусакоў/клапоў да двухразовай розніцы ў камуналцы ў параўнанні з новым домам;
3) рабіць фотасправаздачу пры засяленні і падпісваць акт здачы пры высяленні;
4) перад падпісаннем кантракта абмеркаваць з гаспадаром пытанні паломак — ва ўсіх розная палітыка.
Жаніцьба. Ажаніцца ў Польшчы замежнікам складана праз спецыфіку мясцовай бюракратыі. Для рэгістрацыі шлюбу трэба пацверджанне, што няма іншых шлюбаў. Для беларуса аформіць патрэбны дакумент праблематычна, нават па даведку з загса ён мае ехаць у краіну асабіста, для ўкраінца гэта таксама праблема.
У тэорыі яна вырашальная: трэба даказаць у судзе, што з аб’ектыўных прычын не можаш атрымаць дакументы дома. Рашэнне прымаюць на працягу 6-12 месяцаў, пасля гэтага можна афіцыйна браць шлюб.
Але ажаніцца ў Грузіі хутчэй і прасцей, там для гэтага патрэбны толькі пашпарт. Грузіны ведаюць, што ў іх унікальнае заканадаўства, таму вясельных агенцтваў вельмі шмат. З дапамогай аднаго з іх мы і распісаліся. Нашая агентка (дарэчы, былая мінчанка) дапамагла аформіць паперы і арганізаваць фотасесію — усё за 5 дзён.
Потым мы зарэгістравалі шлюб у Польшчы. Для гэтага пераклалі ў прысяжнага перакладчыка пасведчанне аб шлюбе з грузінскай на польскую і з ім зарэгістравалі заяву ў мясцовым загсе (трэба заплаціць пошліну). Прычым гэта можна зрабіць у любым загсе, не абавязкова па месцы прапіскі.
Важна. У розных загсах розны час чакання. Напрыклад, у цэнтральным (знаходзіцца недалёка ад Варшавы Цэнтральнай) можна чакаць ад 3 да 5 месяцаў, а ў прыгарадзе Варшавы польскае пасведчанне аб шлюбе могуць зрабіць за пару тыдняў.
Я пераехаў у Кракаў у 2017 годзе. У адзіночку, напэўна, гэта скараціла стрэс на 90%. Проста аддалена з Беларусі прайшоў сумоўе ў Motorola Solutions на System Engineer (sre/ops), кампанія аплаціла рэлакейт.
Працаўладкаванне прайшло лёгка, але ў карпарацыі я прапрацаваў толькі 9 месяцаў, потым тры месяцы шукаў новую працу (не разглядаў галеры накшталт EPAM прынцыпова, шукаў альбо польскі аўтсорс накшталт Capgemini, альбо прадукт), нарэшце атрымаў запрашэнне ў польскі тэлекам-прадукт, і там працую ўжо 6 гадоў.
Інтэграцыя. Грамадзянства аформіў толькі пасля 2020 года, да таго раз на год рабіў візу. Практычна ўсё маё асяроддзе на працы і па-за яе межамі — палякі.
Я разумеў, што калі буду варыцца ў беларускім/украінскім кам’юніці, то не вывезу ні польскай мовы, ні праблем мясцовага жыцця, дыяспара — гэта заўсёды запаволенне інтэграцыі. Пасля першых пяці гадоў хардкору стане прасцей.
Так і атрымалася. Пасля 2020 і 2022 некалькі сяброў і знаёмых пераехалі ў Кракаў, і з’явілася кампанія для вольнага часу. Але ў мяне таксама шмат знаёмых і сяброў у польскім ІТ-кам’юніці, якое адкрывае шырэйшыя гарызонты за вендарлок на свае галеры.
Стаўленне да беларусаў і іншых мігрантаў. Так, пасля 2020 беларусаў у Кракаве стала прыкметна больш. Да 2020 у тым жа Uber шанец сустрэць кіроўцу з Беларусі быў 1 да 100. Цяпер іх нашмат больш. Хваля міграцыі пасля 2020 года асабіста на мяне паўплывала слаба, бо адсотак айцішнікаў у ёй быў не большы, чым у Беларусі, уцякалі ўсе аднолькава. А вось хваля — 2022 амаль цалкам складалася з айцішнікаў.
Паводле маіх назіранняў, да 2021 беларусаў прымалі вельмі добра. У колах палякаў ані разу не чуў, што беларусам пара правальваць. Водгукі былі суперстаноўчыя: сумленныя, спакойныя, простыя, працавікі.
Такое стаўленне захоўвалася да 2022 года. Пасля стала моцна горш, але хутчэй да нацыі, а не да асобных людзей. Я ўсё яшчэ не чуў гісторый пра тое, як камусьці ў твар сказалі дрэннае праз яго нацыянальнасць.
У 2020-2022 мясцовыя не моцна цікавіліся, хто і як сюды мігруе. Пасля 24.02 узровень кансалідацыі палякаў у маім асяроддзі вырас каласальна. Усе знаёмыя канторы збіралі грошы, хтосьці дзяжурыў на мяжы. Да сярэдзіны 2023 гэтая згуртаванасць і гатоўнасць дапамагаць былі вельмі моцныя, але з набліжэннем выбараў усё моцна памянялася.
Мне здаецца, што бягучы польска-беларуска-ўкраінскі крызіс у грамадстве — гэта, у першую чаргу, справа рук TVP і прапаганды PiS.
Яны выкарысталі вайну, каб пазамятаць у эканоміцы пад дыван свае хібы за восем гадоў — сталі ўсім расказваць, што цяпер так цяжка, бо вайна і эміграцыя.
Людзі, якія разумеюць, як працуе эканоміка, уяўляюць, якія сумы ўкраінцы і беларусы цяпер прыносяць у бюджэт краіны. Крыўда можа быць на канкрэтных людзей, якія прыехалі са здабытымі несумленным шляхам у сваёй краіне грашыма і тут могуць сабе дазволіць перабіваць цэны на жытло, ездзіць на топавых тачках і паводзіць сябе як на багатай тусоўцы ва ўмоўным Мінску або Кіеве. Палякі ў большасці сваёй звычайныя працавікі, ім усё гэта б’е ў вочы, адсюль і непрыязнасць, пад агульны назоўнік якой падпадаюць усе.
Але нельга сказаць, што міграцыя — галоўны фокус увагі польскага грамадства. Унутраная палітыка тут заўсёды нашмат важнейшая. Палякі глядзяць цяпер на тое, як КО будзе «адказваць за базар» перадвыбарных абяцанняў.
Міграцыя — гэта сур’ёзна, але не яна эканамічны геймчэйнджар. Прасадка эканомікі сёння — гэта ў асноўным вынік лакдаўнаў 2020–2021 гадоў (думка не мая, я чую яе ад палякаў). Цяпер палякі кажуць, што добра ўжо пажылі, цяпер будзем жыць нядобра (крэдыты на першае жытло, бурбалкі дывелаперкі, татальная хлусня ад сейма), але ніхто напрамую не звязвае гэтага з міграцыяй. З вайной — так, але не з міграцыяй.
Ці ёсць сутычкі паміж украінцамі, беларусамі і палякамі? Ёсць — проста адкрыйце фід навін. Заўсёды ёсць верагоднасць, што хтосьці з мігрантаў выявіцца непрыстойным. Але сказаць, што мігранты павялічылі ўзровень злачыннасці ў Кракаве, нельга.
Ці прыемна бачыць у цэнтры Кракава тусоўкі рускамоўных «зумеркоў» у фармаце мінскіх/кіеўскіх тусовак (якімі яны былі)? Не. Але дзеля справядлівасці: польскія «зумеркі» ў цэлым такія ж. Я проста спадзяюся, што не беларусы/ўкраінцы зменяць палякаў, а наадварот. Прынамсі, у Кракаве.
Эканоміка. Ці стала трывожней апошнімі гадамі? Асабіста мне не. Я не бачу перадумоў таго, каб эканоміка Польшчы раптам стала адкочвацца назад без прамога ваеннага сутыкнення. Так, посткавід быў цяжкім, інфляцыя рабіла балюча, але тым не менш усе эканамічныя паказчыкі, ад ВУП да індэксаў WIG і WIG20, паказваюць, што ў глабальным сэнсе краіна здаровая.
Прывабнасць інвестыцый у Польшчу цяпер вышэйшая, чым была хоць калі. Краіна адстойвае свае інтарэсы ў міжнародных інстанцыях, не прагінаючыся, але і не «быкуючы». Мне падабаецца гэты характар, я веру, што гэта прыносіць свой прыбытак і робіць краіну прывабнай для сярэдняга класа з любой часткі Еўропы. Пакуль рана судзіць новы ўрад і прэм’ера, але праз год, думаю, ужо будуць бачныя вынікі новай палітыкі, тады можна будзе рабіць высновы аб тым, якой будзе Польшча наступныя 4-6 гадоў.
Высокі ўзровень мадэрацыі міграцыйных патокаў таксама з’яўляецца плюсам. Паразітуючыя сацыяльна неабароненыя мігранты тут не затрымліваюцца: выяўляецца, каб тут выжыць, трэба працаваць. І гэта паказвае, што нацыяналістычная Польшча — краіна нашмат больш роўных магчымасцяў, чым можна было б пра яе падумаць.
Як стаць сваім. Важна памятаць, што інтэграцыя — гэта перш за ўсё твая задача. Мясцовыя і да цябе нядрэнна жылі, новенькі тут ты, неразумна чакаць, што ўсё само ўпадзе з неба. Мова вельмі важная, пачуццё гумару таксама. Культурна і каштоўнасна беларусы і палякі даволі блізкія, нашмат бліжэйшыя, чым можа падацца з Беларусі.
Той, хто не адчуваў праблем з камунікацыя ў Беларусі, не разгубіцца і тут. Проста патрэбная ўпэўненая польская, каб думкі перадаваць выразна і не мыкаць. Калі ты лётма схопліваеш і цябе таксама разумеюць, гутарка праз цябе не тармозіцца і не губляецца вайб, усё выдатна. Табе заўсёды дапамогуць і ніколі не будуць сарамаціць за памылкі.
Стыль жыцця ў польскім ІТ цяпер вельмі падобны да таго, што быў у Беларусі ў 2013–2018 гадах. Ніякага бар’ера, акрамя мовы, няма. Як толькі вы разам вып’еце пару куфляў піва або вішнёўкі і ўсе ўбачаць, што ты spoko koleś, усё стане добра.
Высновы. Праз 7 гадоў гляджу на сваё рашэнне аб пераездзе ў Польшчу ультрастаноўча. Так, складана было пакінуць кампанію і свой соцыум, але наўзамен я атрымаў у цэлым ідэальны горад для жыцця, у якім можна любы свой інтарэс/хобі вывесці на новы ўзровень. Адчуваю сябе абсалютна дома, горад мне падабаецца сваім вайбам, стылем, густам.
Варыянты ехаць далей былі і ёсць. Заўсёды можна «трайнуць» Штаты, ёсць інвайты ад тэлекамаў у Еўропе, ад Скандынавіі да Партугаліі. Але тут я адчуваю сябе на сваім месцы. Можа, у іншай краіне я б выйграў у грошах, але дакладна прайграў бы ў нечым іншым. А цяпер як быццам ёсць ворклайф-баланс і наладжанае жыццё ў фірме, дзе ты на лідзіруючых пазіцыях і табе дазваляецца крыху больш. Гэта важней за лішні касар на месяц.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
До появления чарка-кавалерка-ботов осталось 3, 2, ...
Молодцы, что сказать. Живут лучшей жизнью, чем если бы остались.
им кажется, что они живут хорошо, потому что не смотрят белорусского телевиденья. а нсли бы смотрели, то узнали как им плохо в польше
вот это правильно! Нельзя их выпускать из бсср, чтоб они никогда не смогли жить плохо в Польше. Это забота о людях, это приоритет партии, призидента и правительства!
Похоже не один из персонажей не купил гарсонку в раю, и скитаются по съемным хатам.
Почем и как записаться к ним на курсы успешного успеха?
И чем это хуже твоего скитания по бабушатникам?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 16:45
Сейчас мы с женой копим на свою квартиру (история1). Пишет что в съемном (история2). Вообще ничего не сказал про жилье (история3)
чукча не читатель. Признак колхозного менталитета "цэль - хачу аднушку у Минску". Нету своей хаты - л*х и чичака.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 17:23
однушку в минске и морозильник атлант, полкабана от мамы положить
и с подвалом обязательно, там место на картопли и закатки от мамы
Ну к слову если у человека нет своей недвижимости это действительно признак что что то не так, особенно когда уже 30+ и я не про ипотеку.
А если ещё и трёх детей нет, то вообще жизнь не удалась.
есть люди, которым она не нужна. Пару примеров: у человека все деньги вложены, они крутятся и зарабатывают. Зачем ему свой капитал закапывать в бетон, если выгоднее этого не делать? Пример 2: у человека по работе есть возможность кататься за счет работодателя по европе (ну там офисы разные в разных странах капиталистических, тимбилдинг, обмен опытом). Каждый такой выезд на 3-4 месяца. Все оплачивает работодатель. Зачем покупать квартиру которая будет стоять пустой 10 месяцев в году? Просто не надо весь мир ограничивать своим кругозором
Да. Ну как же можно в этой жизни прожить без собственных бетонных стен в одном из человейников Минска? Это же самое крутое достижение.
Правда кому квадратные метры нужны, кроме как такому же бедолаге, приехавшему с Пуховичей.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
так вот почему прикрыли ПБХ.
И какой вывод надо сделать? Что сильно существеннее у них изменилось в сравнении с тем что есть в РБ? Даже заметен некий даунгрейд в уровне жизни, в сравнении с белорусскими коллегами. Вопрос остается открытым: для чего нужно выкидывать годы своей жизни, чтоб кардинально перестраивать жизненный уклад и быт, а в сухом остатке иметь +- то же самое?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 13:43
более лучше стали одеваться и питаться + путешествия + подросло ЧСВ "я в эуропи а вы на болотах".
Более лучше питаться чем?
В остальной европе польские продукты считаются за западло )
И в целом в Короне на комаровке выбор больше чем в бедронках.
с комаровки конечно виднее что там в европах западло))
В немецких и чешских [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] постоянно пишут, что в польских продуктах то шурупы нашли, то проволоку, то передоз, то не соответствие стандартам ЕС.
Если французское масло и польское по одной цене, не один [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] не возьмет польское...
Но вы мечтайте.
Это читаешь ПОСТОЯННО?
Это да. Я вот каждый день читаю про это. ПОСТОЯННО. Я без чтения таких новостей жить не могу. Вот чижу и перевожу гугель транслейтом и считаю сколько таких новостей. Подтверждаю. ПОСТОЯННО. Правда времени такое чтение много занимает. Приходится ночами не спать.
Комаровка и Корона это эталон кормежки айтишника. Все свеженькое, только с грядки, без химии и изотопов.
Поэтому беларусы в первой сотне по продолжительности жизни. Я бы даже сказал в первой девяностке. Искать где там поляки я даже боюсь. Наверняка на уровне Сомали где то
Недосягаемый сервис.
Могу выбрать в инсте зайчика, которого завалят, и привезут мне на комаровку.
А в польских спальниках хуже чем в шабанах, даже шавы в выходные не купишь.
И не говори. Вон у соседа в польском спальнике страусы бегают. Вот прям за забором. Я опасаюсь брать у него страусиные яйца. Отравит.
А куча открытых кафех и баров на выходные это все пропаганда. Все сидят дома и ждут понедельника, чтоб хоть что то сьесть.
Ай, врешь ты все. Они там с голоду умирают и их паны сапогами пинают. Тутошние польшафобы не дадут соврать.
Я больш за 2 гады ў Польшчы. Рознiца ў якасцi жыцця ў параўнаннi з Мiнскам каласальная i гэта не пра грошы. У Польшчы амаль ўсе на пазытыве (ад школ да бальнiц), усе для людзей. Нiхто не будзе рабiць тое, што ему не падабаецца. Тут БЯСПЕЧНА i нiхто нiкаго не баiцца. У Польшчы есць будучыня, яны ужо прайшлi пасткалаiальныя цяжкасцi .
чел…
Настоящие беларусы с тобой согласны на все 80%и более уже целых 30 лет
Зачем что то менять?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 22:30
Пара змяняць назву на devpl, пра Польшчу навін у вас ужо больш чым пра Беларусь
Усе нармалізаваныя ў Беларусі ніжэй травы сядзяць зараз. Вы пра сінэзіс ці пра лесту, ці пра цінькоў жадаеце пачытаць? Ці, можа, пра найлепшае места працы ў VK?
У РБ больш чым 3 кампаніі і далёка не ўсе на рф працуюць.
Але калі мне проста не падабаецца Польшча я аўтаматычна станаўлюся [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] ботам?
А давай мы им вместе язык покажем. И скажем "кто как обязывается, тот так и называется"
Ты только покажи кому. А то я видать пропустил, кто тебя тут обзывал
Давно пора. Я уже который год жду, когда настоящие плосконно-скрепные патриоты создадут свой правоверный сайт о достижениях белорусского айти. Ох мы покажем этим релоботам, какой должен быть наш лучший в мире сайт.
делайте свое девру тогда уж... их с востока как тараканов понабежало, сразу вместо бай вру
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 17:55
кавалерка, бедронка, кость)) Фас!
Расскажите лучше, как там серфинг. Волны подходящие?
лучше качаться на волнах чем биться о
скалыкость из бедронки.Да, белорусские серверы они такие. Бедные. Обгрызают кости.
Чую, в следующие 3-5 лет в Польше начнётся сильный рост покупки недвижимости беларусами. Люди получат сталы побыт и статус долговременных резидентов ЕС и пойду за квадратами. Лично для меня это основной сдерживающий фактор.
ты имеешь в виду ипотеку?
Естественно ипотечную кабалу. Это же в Беларуси все за свои покупают. А в гнилой Европе только в кабалу.
Правда релоботы врут, что купленную в ипотеку квартирку можно потом продать вместе с погашением. Без всяких проблем. С выгодой. Но я им не верю. Я верю только ротаботам. В Польше все плохо.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Плюс вечный страх загреметь, потому что добровольные пожертвования не точно особождают от необходимости отсидеть с конфискацией
Это гораздо хуже. Ну как же можно сравнить проживание в кавалерке и просторной камере
Водителей скорых ещё не сажают? У них же машины скорой помощи БЧБ
Зачем банку давать ипотеку бегунку, если его паспорт закончится, а ехать менять паспорт в РБ? Откуда он не факт что вернется.
Ухилянтам уже перестали давать.
Зачем паспорт РБ, если есть польский проездной документ? А в 2028-м уже можно и на гражданство претендовать. 3 года в статусе постоянного резидента ЕС и аривидерчи.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 мая 2024, 12:39
Это только польская фишка.
Если банк глобальный, [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] в комплайнсе о проездных скорее всего не знают, и не будут принимать в расчет.
Но вы мечтайте.
Да ничего страшного. В ЕС уже все знают, а здесь развлечений столько, даже в моём любимом Кракове... Я даже посчитал, что если каждый день буду посещать 3 достопримечательности, то мне на 5 лет хватит. А так-то уже прошло больше 3-х лет и Европа - большая. Скоро дадут статус постоянного резидента ЕС, потом через 3 года - заявление на гражданство (займусь приобретением жилья). Кстати, это всё раньше случится, чем закончится мой паспорт. А пока у меня всё нормально, значит и у моих родных всё будет нормально: будут и проездные документы и ВНЖ и т.д. и т.п. Раз в год повторить рутинную и шаблонную процедуру получения польского проездного документа - это как к стоматологу сходить. А - алгоритм. Ещё хочу заметить, что с учётом масштабов миграции, то у меня банально хороших знакомых и друзей в Польше уже больше, чем в Беларуси. Это если не считать новых контактов с местными. Поэтому всё прям огонь и дальше, уверен, будет лучше.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 мая 2024, 21:51
В IT очень малый процент может позволить себе покупку недвижимости, тут скорее про ипотеку речь.
Недвижимость бывает очень разная, с большим разбросом цен.
И у понаехов бывают очень разные финансовые возможности, даже если они в ИТ и на одинаковых позициях: возраст, один или с семьей, доход партнера, наличие сбережений, недвига в РБ, необходимые траты, люксус-хотелки и тп.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 мая 2024, 12:10
а ипотека чем отличается от покупки недвижимости?
Хорошо забаратывающих белорусов в Польше слишком мало, чтобы заметно повлиять на рынок. Но наши айтишники привыкли считать себя супер-важными , скоро и льготы начнут требовать и угрожать отъездом и последующим обвалом экономики.
вот какой от них обвал может случится? это все алкоголики, наркоманы и легкого поведения. без них даже лучше жить станет
если поанализировать рынок недвиги - то все беларусы покупатели в Польше (и хорошо зарабатывающие, и не очень) это капля в море. И никогда они не будут влиять на рыбнок - ни сейчас, ни потом
Чисто ради объективности. "Первой волне" было несколько проще, потому что у них не было таких проблем с легализацией. Теперь ВНЖ нередко нужно ждать по 1-2 года. Плюс, у всех героев статьи была карта поляка, а значит они сразу получили ПМЖ и не имели вообще никаких проблем с документами. Отсутствие проблем с легализацией очень важный пункт, который сильно влияет на личный комфорт
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 мая 2024, 22:28
По личным "ашчушчэниям" первой волне было очень нелегко. Так как не было в широком доступе той информации, которая сейчас доступна в каждом канале, посвященной эммиграции. Получение PESEL, мельдование, постановка авто на учет и так далее. То что коренные поляки проходили постепенно, мигранту приходилось делать за пару месяцев. И информации в открытом доступе было мало. Зато сейчас десятки подробных гайдов по всем вопросам в широком доступе и на русском языке.
Забавно читать про сложности мигрантов с картой поляка:) где из документов только внесек надо и любой даже самый захолустный договор на работу типо злецення или из школы полициальной. И это на фоне сделанной лично для них отдельной очередью (Познань и велькопольское воеводство) где запись хоть прямо на сейчас есть. У девушки кп, ей там чуть ли попу не подтирали и пол внеска регистратор заполнил, у меня внж который через пот и боль получал с кипой документов за пазухой. Внж ждал 1.5 года, девушка получила и пмж за 5 месяцев и еще деньги платили 9 месяцев и звонили с ужонда спрашивали хорошо ли все и как устроились.
Очень правильно. Поляки у себя дома и первый сорт а остальные гости которые должны помнить где их место.
Поэтому беларус должен сидеть дома. Быть первым сортом. А всякие там поляки, немцы и американцы с японцами, которые толпами прутся в Беларусь, есть "гости которые должны помнить где их место".
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
ну то что для них отдельная очередь в Познани и велкопольском - это ж не значит что вездет так. Скорее, везде в принципе не так. Девушке пол внеска регистратор заполнил, а вам - не заполнил, или отчего у вас такая травма моральная? Оттого что кто-то подсуетился и получил карту поляка а вам не подфартило? Ну так кто-то рождается сыном миллионера, а большинство нет.
Живут - хорошо, но нужно думать и о пенсии, в статье ни слова про то, сколько кому из них удалось накопить.
1 история - копят на хату. А сколько тебе положено пенсии - зайти на сайт зуса и посмотри по состоянию на сейчас. ТОлько тут пенсия в 65 наступает. И + можно рабочий стаж из рб перенести
Для белорусского мужчины пенсия это пережиток. И государство успешно борется с этим пережитком. Средняя продолжительность жизни мужчины в Беларуси 64. А на пенсию в 63.
в таких странах как Гамбия, Кения, Нигер и Гана пенсии вообще не платят. Так что спасибо Президенту хоть что то нашим старикам дает. немного но недолго пожить могут в достатке.
и кстати, пенсия не у всех в 63. у некоторых мужчин с 47 лет пенсию получают неплохую. а кто в пвт халявил, льготный фсзн платил от средней по стране тот и на пенсии ничего получать не будет выше среднего
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 мая 2024, 16:21
Вот и ответ на вопрос. Никому не надо знать, сколько на пенсию кто то скопил. Слава нашим чиновникам.
Полубоги почему то не написали что за 7+ лет цены в раю выросли в 2-3 раза.
Один синьёр на маминых котлетах сидел, ему наверное не интересно было.
Раем для истинных скрепных айтишников является Беларусь. Они сами себя называют то королями, то богами.
Я предполагаю, что цены в этом раю за последние лет семь не росли вообще. Не росли раз этак в 3-4.
Переписью [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] в комментариях глубоко удовлетворен. Команда вольно - разойдись.
И не говори. Мне это нравится.
Знаешь писателя?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 мая 2024, 21:47
в в продолжение цитаты:
И вообще, такие как Игнатий Домейко (герой Чили) должны быть вычеркнуты из белорусской истории. Типичный релобот.
Ну, здесь можно много кого вычеркнуть, включая Арину Соболенко, которая живет в США, но ее по какой-то причине с точки зрения обладателя новой версии методички белорусской теннисисткой.
Однозначно ее вычеркнуть. Вот по этому критерию.
А она в Беларуси не живёт.
Ни разу ты не патриот. Настоящий белайтишник слушает президента, раздевается и идёт работать. Тунеядцам у нас позор.
А я бедненький лет за 15 при айтишной зряплате заработаю на жалкую тыщу баксов. Причем безусловно. Придется мне ехать назад в Минск и грызть кости из Евроопта.
Согласен. Ну каким патриотом может быть родившийся в Мяделе, а поехавший за длинным айтишным рублем в Минск.
Ни разу не понимает "беларушчыны"
Будешь? Мальчонка и сколько тебе лет до 35 осталось?
А ещё ты занимаешься ремонтом авто, турбизнесом и имеешь пять ресторанов Мишлен.
Настоящий мастер на все руки. Вот до 35 лет по занимаешься всеми бизнесами на свете, а там и помрёшь от перенапряжени.
Смотрите, учитесь... Вот она история успешного успеха в Беларуси. Не то что там в Польше. Парень с детского садика шел к мечте о пенсии в 35 лет. Срочно нужна статья о таком ТИПИЧНОМ явлении в Беларуси.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
В Беларуси только самым нужным людям в 45 лет дают. Самым красивым.
В 35 лет у тебя есть только одна возможность получить пенсию. По инвалидности.
Ну а так да... Бедный я бедный. Только кости мне и светили. Но ты мне подсказал гениальный план. Я не буду покупать жилье в Польше. Все свои деньги буду вкладывать в копеечные усадьбы в Жидковичах и сдавать их. Как ты думаешь, быстро отобьется покупка? Лет за 30 клиентов наберётся? Или ещё детям придется ждать прибыли?
Вот я с тобой согласен. Не хотят они в Мяделе в усадьбе жить. Все прутся и прутся в Минск в съёмные бабушатник.
Кстати, ты сам в Минск откуда припёрся? Где твоя усадьба в Ляховичах?
Нифига ты не патриот. В любой момент готов променять Родину на работу в России.
Но ты же не живёшь. Продал родные Азаричи за бабушатник в Минске