Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як пачаць працаваць на сябе? 7 фрыланс-платформаў для распрацоўшчыкаў і не толькі

Прыкладна паўтара мільёна распрацоўшчыкаў ва ўсім свеце працуюць як фрылансеры. І гэта не значыць, што яны жывуць ад праекта да праекта і не ведаюць, якую зарплату чакаць пры канцы месяца. Сабралі сем фрыланс-платформаў, дзе прапануюць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя праекты, рэйты па $150 на гадзіну і кліентаў з Крэмніевай даліны.

2 каментарыя
Як пачаць працаваць на сябе? 7 фрыланс-платформаў для распрацоўшчыкаў і не толькі

Прыкладна паўтара мільёна распрацоўшчыкаў ва ўсім свеце працуюць як фрылансеры. І гэта не значыць, што яны жывуць ад праекта да праекта і не ведаюць, якую зарплату чакаць пры канцы месяца. Сабралі сем фрыланс-платформаў, дзе прапануюць доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя праекты, рэйты па $150 на гадзіну і кліентаў з Крэмніевай даліны.

Fiverr

Fiver — фрыланс-платформа і супольнасць спецыялістаў розных сфер. Тут у тым ліку прапануюць свае скілы распрацоўшчыкі, дызайнеры, капірайтары, бізнэс-аналітыкі.

Косты дэвелаперы ставяць розныя: некаторыя гатовыя цалкам распрацаваць софт за $500, іншыя просяць ад $1000 за базавую праграму для дэсктопа. За кастамны софт з API просяць больш за $4000.

Зарэгістравацца

TopTal

Трапіць на TopTal — гэта як уладкавацца на працу. З кандыдатамі праводзяць гутаркі, правяраюць іх тэхнічныя і камунікатыўныя навыкі. У выніку адбор праходзяць толькі 3% заяўнікаў. Затое праблем з заказамі няма. 

Зарэгістравацца

JobDone

На Job Done усё прасцей: проста зарэгіструйцеся на платформе, пазначце досвед і скілы і адпраўляйцеся шукаць заказы. Акрамя распрацоўшчыкаў, тут размяшчаюцца дызайнеры, капірайтары, маркетолагі і нават музыкі. Цэны спецыялісты ставяць па-рознаму: альбо пагадзінная аплата, альбо цана за ўвесь праект. 

Зарэгістравацца

Turing 

Turing — гэта хуткі спосаб атрымаць праектную і добра аплачваную працу ў кампаніях Крэмніевай даліны. На платформе сабралася больш за два мільёны распрацоўшчыкаў розных профіляў са 150 краін. Каб трапіць у іх лік, кандыдат мае прайсці тэсты і інтэрв’ю, у тым ліку тэхнічныя. 

Платформа прапаноўвае поўную занятасць для распрацоўшчыкаў. Калі ваш праект падыходзіць да канца, каманда Turing ужо шукае варыянты наступнага праекта.

Праца распрацоўшчыкаў ацэньваецца па гадзінах. Косты розныя: ад $30 да $150 на гадзіну ў залежнасці ад досведу, скілоў, рэгіёна. 

Зарэгістравацца

Arc

З arc.dev супрацоўнічаюць SpotifySpliceHubSpot ды іншыя кампаніі з сусветным імем. Платформа старанна адбірае кандыдатаў. Стаць фрылансерам Arc таксама можна толькі пасля сумоўя, дзе правяраюць прафесійныя навыкі і ўзровень англійскай. 

На платформе можна знайсці праектную працу, а можна ўладкавацца на кантракт. 

Ацэньваюць працу фрылансераў па гадзінах, тыднях (калі вас наймаюць на доўгатэрміновы праект) або прапаноўваюць ганарар за ўвесь праект. 

Зарэгістравацца

Gun.io 

Каб стаць фрылансерам gun.io, праходзіць інтэрв’ю не трэба. Але ваш прафесійны бэкграўнд усё роўна старанна правяраюць: вывучаюць адкрытыя крыніцы, запытваюць фідбэк у былых калег.

Цэны за паслугі можна выстаўляць па гадзінах альбо за цэлы праект. У Gun.io ёсць інструкцыя, як ацаніць сваю працу, калі вы самі не ведаеце. 

Зарэгістравацца 

Guru

На біржы могуць размяшчацца не толькі распрацоўшчыкі, але таксама дызайнеры, перакладчыкі, капірайтары і іншыя. Тут не трэба праходзіць інтэрв’ю, можна проста зарэгістравацца на платформе і самастойна шукаць праекты.

Guru на рынку ўжо каля 20 гадоў. Тут зарэгістраваныя каля 500 тысяч спецыялістаў.

Зарэгістравацца 

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
2

из токсичных локаций тоже можно?

1

fiver - что-то странное, где не заказчик пишет что ему нужно, а фрилансер делает какие-то предложения с услугами. Вдобавок, платформа позиционировала себя как место где за 5 баксов можно найти исполнителя. Звучит как полный бред.

Где freelancer.com и peopleperhour? Раз уж Upwork с нами более не работает.