Як выпісацца з кватэры ў РБ аддалена. 3 кейсы беларусаў, якім гэта ўдалося

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic знайшоў беларусаў, якім удалося аддалена выпісацца з кватэры (у тым ліку выпісаць дзяцей) у Беларусі аддалена. Публікуем іх гісторыі.

5 каментарыяў

Па даверанасці

— Мы з 5-гадовай дачкой выпісаліся з кватэры ў Мінску аддалена.

Пры канцы мая аформілі ў натарыуса ў Польшчы мэтавую даверанасць. Затым легалізавалі яе ў сваім раённым судзе і паставілі апастыль у МЗС па папярэднім запісе. У такім выглядзе адправілі ў Беларусь.

Мэтавую даверанасць аформілі ў дадатак да генеральнай даверанасці на сваяка, складзенай у Беларусі перад пераездам. Ён атрымаў нашую мэтавую даверанасць на выпіску з кватэры, перавёў у прысяжнага перакладчыка ў Беларусі і з гэтым дакументам выпісаў мяне і дзіця (нас прапісалі па новым адрасе ў бацькоў). 

Да гэтага па гендаверанасці нават удалося перапрапісаць мужа, з пераўлікам у ваенкамаце, без асабістай прысутнасці. Так як гендаверанасць распаўсюджвалася на ўсе віды адміністрацыйных працэдур, а прапіска якраз да іх залічваецца.

Праз суд

— Тут усё проста: кватэра мае належаць бацькам. Вы ў ёй прапісаныя, але гэта не вашая ўласнасць. Бацькі ідуць у суд і даказваюць, што вы ў ёй даўным-даўно не жывяце (накшталт 5+ гадоў). Суд прызначае слуханне і вырашае на карысць бацькоў. 

У нас усё было звышлегальна, ніякіх трукаў. Я загадзя падпісаў паперку, што прэтэнзій не маю. З суда са мной ніхто не звязваўся, хоць мама папярэджвала, каб трымаў вайбер пад рукой.

Такія рэчы робяцца з адвакатам, ён/яна звычайна вядзе вас за руку. Там тыпавая працэдура, якую юрысты лёгка вырашаць, а вам паўгода спатрэбіцца, каб правільна ўсё зрабіць. Напрыклад, мне з суда даслалі дакументы, у якіх першы раз была граматычная памылка, а другі — няправільныя ініцыялы ў суддзі. Адвакатка ўсё знайшла і прымусіла іх перарабіць.

Аформіць выезд на ПМЖ з Беларусі

— Выпісаўся разам з дзіцем з жытла ў Беларусі аддалена. Сталі на консульскі ўлік у Польшчы, і ўсё.

З’ездзіць у РБ дзеля гэтага было немагчыма з прычыны крымінальнай справы паводле народнага 342-га артыкула (паспеў з’ехаць да таго, як за мной прыйшлі).

Самае складанае — аддалена выпісаць дзіця. Спрабавалі па генеральнай даверанасці — нічога не атрымалася. Прадаць кватэру і потым выпісаць па судзе нават не спрабавалі. Не ведаю, хто ў сваім розуме купіць кватэру з прапісаным дзіцем.

Толькі гэтай зімой у эмігранцкім чаце выпадкова даведаліся пра спосаб з пастаноўкай на консульскі ўлік. Там жа параілі звяртацца ў консульства ў Бялу Падляску. 

Спісы дакументаў для дарослых і дзяцей з прыкладамі запаўнення ёсць на сайце консульства. Трэба як мінімум мець часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы.

У сакавіку першы раз патэлефанавалі ў Бялу Падляску, у красавіку падалі дакументы. Потым два месяцы консульства правярае адсутнасць запазычанасці па падатках, дазвол на выезд і іншае. Знойдзеныя заўвагі трэба ліквідаваць, і потым яны зноў правяраюць.

З названай вышэй прычыны былі зусім не ўпэўненыя, што атрымаецца. Але праз два месяцы нам далі станоўчае рашэнне. У другую паездку паставілі пячатку ў пашпарт пра пастаноўку на консульскі ўлік і анулявалі беларускую рэгістрацыю.

Пасля прыняцця пастановы яны самі адпраўляюць у Беларусь дакументы на зняцце з рэгістрацыі, на што сыходзіць яшчэ месяц-два. На гэтым усё.

«Прадаць нельга, здаць шкада». Айцішнікі падзяліліся болем пра «завіслыя» кватэры
Па тэме
«Прадаць нельга, здаць шкада». Айцішнікі падзяліліся болем пра «завіслыя» кватэры
83% рэлакантаў арандуюць жытло. Дамы купілі многія з тых, хто з’ехаў да 2020. Рэсёрч
Па тэме
83% рэлакантаў арандуюць жытло. Дамы купілі многія з тых, хто з’ехаў да 2020. Рэсёрч
«Забяспечаць пенсію». Як айцішнікі зарабілі на кватэру (і не раз) за год
Па тэме
«Забяспечаць пенсію». Як айцішнікі зарабілі на кватэру (і не раз) за год
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
Па тэме
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь

Читать на dev.by