Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як забарона ЗША на пастаўкі софту ў Беларусь адаб'ецца на ІТ-галіне. Меркаванне СЕО

Выдаткі вырастуць, але ІТ выжыве.

5 каментарыяў

Выдаткі вырастуць, але ІТ выжыве.

12 верасня набудуць моц новыя абмежаванні, якія наклала на Беларусь (і Расію) Бюро прамысловасці і бяспекі (BIS) Міністэрства гандлю ЗША.

Нагадаем, пад забарону (фармальна — пад ліцэнзаванне BIS) трапляюць экспарт, рээкспарт і перадача ў РБ і РФ такіх катэгорый софту, як:

— Планаванне рэсурсаў прадпрыемства (ERP);
— Кіраванне сувязямі з кліентамі (CRM);
— Бізнэс-аналітыка (BI);
— Кіраванне ланцужкамі паставак (SCM);
— Сховішча карпаратыўных даных (EDW);
— Камп’ютарызаваная сістэма кіравання абслугоўваннем (CMMS);
— Софт для кіравання праектамі, жыццёвым цыклам прадукту (PLM);
— Мадэляванне інфармацыі пра будаўніцтва (BIM);
— Камп’ютарны дызайн (CAD);
— Камп’ютарная вытворчасць (CAM);
— Інжынірынг на заказ (ETO).

Ліцэнзія не патрабуецца для софту, прызначанага сельгасарганізацыям і медпрадпрыемствам.

Як гэтыя абмежаванні адаб’юцца на беларускай ІТ-галіне і ці ёсць спосабы змякчыць наступствы, спыталі ў кіраўніка буйной сэрвіснай кампаніі.

Ён звярнуў увагу, што санкцыі закрануць не толькі новыя продажы софту, але і абнаўленні цяперашніх ліцэнзій.

— Але хто з вытворцаў і ў якой форме прыменіць санкцыі, цяпер цяжка сказаць. Таксама пакуль незразумела, якія меры кантролю будзе ўжываць той ці іншы пастаўшчык софту.

Відавочна, што ў ІТ-кампаній у Беларусі будуць дадатковыя выдаткі і пэўныя нязручнасці. Але ІТ-галіну ў краіне гэта дакладна не разбурыць.

А ці існуюць контрмеры?

— Па-першае, можна паспрабаваць перайсці на неамерыканскі софт, — выказаў меркаванне наш суразмоўца. — Што праўда, гэта дорага і рызыкоўна, бо ЕС таксама можа накласці такія санкцыі. Па-другое, можна выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі для выкарыстання небеларускіх IP.

Да таго ж, як я разумею, для ІТ-аддзелаў сельгаспрадпрыемстваў і медструктур выкарыстанне гэтага софту будзе дазволенае і пасля 12 верасня. 

Вось яшчэ адзін метад — перайменавацца ў калгас, напрыклад. Жарт.

То-бок паліклінікі і бальніцы, здаецца, змогуць працаваць на ліцэнзійным софце. Калі гэты софт у іх наогул ліцэнзійны.

Как технологические санкции Запада изменят Беларусь
Как технологические санкции Запада изменят Беларусь
По теме
Как технологические санкции Запада изменят Беларусь

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

скорее всего ломаным пользоваться будут, т.к. лицензионное по нужно если речь идет о поставках на рынки которые предъявляют требования к честности.

тут к бабке гадалке ходить не нужно что бы понять как это работает.

хотя если речь идет о САПР с сервисной поддержкой баз материалов, симуляций и т.п., могут быть большие сложности

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-5

современные станки и оборудование без доступа к своему клауду просто не будет работать. индустрия 4.0 - доигрались с технологиями, не зря Президент сохранил заводы с оборудованием советским, без интернета сможет рабочие места обеспечивать населению

1

Ага, рабочие места с 0.1 ставкой и делающие то, что нужно странам, застрявшим на уровне развития ссср

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

зато хоть какая-то польза, чем от импортного станка, который не включается потому-что заграничный клауд токена не дает из-за геолокации

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 ліпеня 2024, 18:00

0

фантазёр... но только этого мало....